Надзея Ермакова назначана старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі. 21.by

Надзея Ермакова назначана старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі

28.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Надзею Ермакову старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня.

Ермакова Надзея Андрэеўна нарадзілася ў 1953 годзе ў вёсцы Разальмова Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава.

Пасля заканчэння ў 1971 годзе Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намеснікам кіраўніка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намеснікам кіраўніка Кіраўскага аддзялення Дзяржбанка, кіраўніком Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намеснікам старшыні райвыканкама і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыкам фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама, кіраўніком філіяла камерцыйнага банка "Паўночны Захад" у Шклове, кіраўніком аддзялення Белаграпрамбанка ў Шклове. З 1996 года — намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк", старшыня праўлення ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк".

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. З'яўлялася членам праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны. З 1999 года — старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Надзею Ермакову старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика