Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "ПраВда". 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "ПраВда"

05.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты "Праўда" са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара гэтага выдання.

"На старонках вашага легендарнага выдання адлюстравана гераічная гісторыя і жыццё вялікай краіны з яе перамогамі, дасягненнямі і цяжкасцямі. Прыемна, што і сёння "Правда" захоўвае свой высокі ўзровень прафесіяналізму, рэпутацыю аднаго з вядучых расійскіх сродкаў масавай інфармацыі", — гаворыцца ў віншаванні.

"Мы высока цэнім аб'ектыўнасць і добразычлівасць асвятлення сучаснай сітуацыі ў Беларусі. Упэўнены, што і надалей творчы калектыў газеты будзе сілай аўтарытэтнага друкаванага слова садзейнічаць развіццю інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванню саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты "Праўда" са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара гэтага выдання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика