Міхаіл Мясніковіч даручыў вырашыць пытанні кадравага забеспячэння сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. 21.by

Міхаіл Мясніковіч даручыў вырашыць пытанні кадравага забеспячэння сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі

05.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў Мінадукацыі і зацікаўленым міністэрствам і ведамствам вырашыць пытанні кадравага забеспячэння сістэмы агульнай і сярэдняй адукацыі. Аб гэтым ён заявіў 4 мая на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход выканання праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі на 2007—2016 гады, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, у асобных рэгіёнах адчуваецца недахоп кадраў у школах. "Калі глядзіш матэрыялы, бачыш: не хапае настаўнікаў інфарматыкі, фізікі, матэматыкі, замежнай мовы, — канстатаваў ён. — Сістэма для сябе рыхтуе кадры і рыхтуе недастаткова, не працуе над замацаваннем гэтых кадраў".

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што пытанні кадравага забеспячэння, павышэння якасці адукацыі, абсталявання ўстаноў адукацыі, асабліва пытанні развіцця сучаснага інфармацыйнага асяроддзя, патрабуюць больш увагі. "Мы павінны ісці ў нагу з часам і нават з пэўным апярэджаннем у гэтым плане", — падкрэсліў ён.

Аналізуючы вынікі выканання праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі з пункту гледжання фінансавання яе мерапрыемстваў, прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што толькі рэспубліканскі бюджэт выканаў свае абавязацельствы па праграме. "Калі гаварыць пра абласныя і мясцовыя бюджэты, то, на жаль, гэта толькі 20 працэнтаў. Горш за ўсіх выглядаюць Віцебская і Брэсцкая вобласці (у два разы ніжэй за гэты ўзровень)", — канстатаваў ён. У абласных бюджэтах знаходзяцца сродкі для падтрымання тых ці іншых праектаў, стварэння і мадэрнізацыі вытворчасці, будаўніцтва, аднак адукацыі ўдзяляецца недастаткова ўвагі. Разам з тым, на думку Міхаіла Мясніковіча, гэта пытанне патрабуе вырашэння нараўне з іншымі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў Мінадукацыі і зацікаўленым міністэрствам і ведамствам вырашыць пытанні кадравага забеспячэння сістэмы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика