Ветэранам i работнiкам сiстэмы працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь. 21.by

Ветэранам i работнiкам сiстэмы працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь

05.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагiя сябры!

Прымiце самыя шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сацыяльнай абароны.

Развiццё i працвiтанне краiны немагчыма ўявiць без эфектыўнай сiстэмы працаўладкавання i дапамогi найбольш неабароненым слаям насельнiцтва.

Ваша праца заслужыла ўсеагульнае прызнанне, бо дзякуючы вашым намаганням жыццё многiх людзей напоўнiлася сэнсам i набыло надзею.

Прадстаўнiкi вашай прафесii ўвасабляюць лепшыя чалавечыя якасцi — мiласэрнасць, спачуванне, уменне суперажываць. Дзень пры днi вы дорыце спагаду i душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце i падтрымцы.

Захоўвайце вернасць свайму высокаму прызванню, i няхай яно прынясе вам радасць i заслужаную павагу.

Жадаю ўсiм ветэранам i работнiкам сiстэмы працы i сацыяльнай абароны моцнага здароўя, шчасця i поспехаў у такой высакароднай i неабходнай справе.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Прымiце самыя шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сацыяльнай абароны. Развiццё i працвiтанне краiны немагчыма ўявiць без...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика