Жители агрогородка Жгунь Добрушского района приступили к строительству детской площадки. 21.by

Жители агрогородка Жгунь Добрушского района приступили к строительству детской площадки

20.05.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



У Жгуні шмат дзяцей. І гэты факт не можа не радаваць. Праўда, існуе праблема адпачынку: чым і дзе заняць дзяцей у выхадныя дні і вечарамі? Бо не сакрэт, што магчымасці аграгарадка ў плане занятасці і адпачынку дзяцей у адрозненні ад Гомеля і нават райцэнтра – абмежаваныя. На шчасце, тут знайшліся людзі, якія заміж абівання ганкаў высокіх кабінетаў вырашылі практычна ўскласці вырашэнне гэтай праблемы на сябе.

Як расказала карэспандэнту “ДК” старшыня Жгунскага сельскага Савета Валянціна Кірыенка, дырэктар мясцовага Дома культуры Павел Палякоў і прадпрымальніца Кацярына Фінагеева прапанавалі маладым бацькам, вяскоўцам і прадпрымальнікам аб’яднаць намаганні, каб уласнымі рукамі стварыць дзіцячую пляцоўку і закрыць праблему. Прапанова была адобрана.

Месца для яе выбралі ў скверы. Кожны вечар на працягу тыдня бацькі, работнікі культуры, педагогі, прадстаўнікі сельвыканкама шчыруюць на будучай пляцоўцы. Побач з бацькамі – дзеці. Яны ўжо апрабавалі на сабе горку і, мяркуючы па ўсім, засталіся задаволенымі. На зялёным мурагу ўжо ўстаноўлены казачны церамок, альтанка, іншыя малыя формы.
Самыя цікавыя моманты будаўніцтва рэгулярна з’яўляюцца ў сацыяльных сетках. Водгукаў на іх шмат. Сваё захапленне выказваюць не толькі жыхары раёна, вобласці, але і грамадзяне з іншых краін СНД.

У дзень, калі карэспандэнты “ДК” зазірнулі на аб’ект, дарослыя фарбавалі малыя формы. Аляксандр Маматаў і Кірыл Аляксеенка вялі зварачныя работы. Па словах дабрачыннікаў, значную дапамогу аказвае вяскоўцам сельвыканкам. Старэйшына вёскі Леанід Радкевіч хоць асабіста і не займаецца фізічнай працай, але парады яго вельмі карысныя.
Разам з Валянцінай Кірыенка і Паўлам Паляковым старэйшына абмяркоўваў план на выхадныя дні. Як стала вядома, удзельнікі работ з тэрмінамі будаўніцтва спяшаюцца: вельмі хочуць зрабіць сваім дзецям і ўнукам прыемны сюрпрыз – адкрыць гульнявы гарадок да Дня абароны дзяцей.




Леанід МІНІЧ
Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: В трудовых коллективахАвтор: Леонид ДУБОВСКИЙ У Жгуні шмат дзяцей. І гэты факт не можа не радаваць. Праўда, існуе праблема адпачынку: чым і дзе заняць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика