Выпускнiкi агульна-адукацыйных школ будуць вывучаць у электронным варыянце толькi тры прадметы,. 21.by

Выпускнiкi агульна-адукацыйных школ будуць вывучаць у электронным варыянце толькi тры прадметы,

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

а астатнiя прадметы агульнаадукацыйнага цыкла — па надрукаваных падручнiках. Аб гэтым паведамiў БЕЛТА начальнiк упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Юрый Гладкоў.

Усе выпускнiкi сярэднiх агульнаадукацыйных навучальных устаноў краiны — школ, гiмназiй i лiцэяў — будуць вучыцца ў адзiнаццатым штрыхкласе. Гэта тыя юнакi i дзяўчаты, якiя ў 2008/2009 навучальным годзе былi ў 9 класе. За гэты навучальны год яны пройдуць праграму 10-га i 11-га класаў. Усе астатнiя школьнiкi будуць вучыцца па адукацыйнай праграме, разлiчанай на 11-гадовую сiстэму навучання, без скарачэнняў i пераходаў праз клас.

У гэтым навучальным годзе выпускнiкам сярэднiх школ, а таксама выпускнiкам гiмназiй i лiцэяў прапануюцца электронныя версii па матэматыцы, некаторых замежных мовах i беларускай лiтаратуры. Па такiх прадметах падручнiкi будуць размяркоўвацца як клас-камплект, гэта значыць, што школьнiкi будуць карыстацца iмi на ўроку, а дома рыхтавацца з выкарыстаннем электроннай версii падручнiкаў "Матэматыка" або "Алгебра i геаметрыя", "Французская мова", "Нямецкая мова", "Іспанская мова", а таксама падручнiка па беларускай лiтаратуры. Плацiць за карыстанне падручнiкамi па такой схеме бацькi навучэнцаў не будуць. Кошт за карыстанне камплектам падручнiкаў з 1-га па 11-ы клас складзе ў сярэднiм ад Br10 тыс. до Br20 тыс. Электронныя версii падручнiкаў будуць размешчаны ў iнтэрнэце, на сайце Нацыянальнага iнстытута адукацыi. Яны будуць прадастаўлены для свабоднага доступу для скачвання. Таксама ў электронным выглядзе на сайце iнстытута можна знайсцi дадатковую лiтаратуру для факультатываў i iншых прадметаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
а астатнiя прадметы агульнаадукацыйнага цыкла — па надрукаваных падручнiках. Аб гэтым паведамiў БЕЛТА начальнiк упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Юрый Гладкоў. Усе выпускнiкi сярэднiх агульнаадукацыйных навучальных устаноў краiны — школ, гiмназiй i лiцэяў — будуць вучыцца ў адзiнаццатым штрыхкласе. Гэта тыя юнакi i дзяўчаты, якiя ў 2008/2009 навучальным годзе былi ў 9 класе. За гэты навучальны год яны пройдуць праграму 10-га i 11-га класаў. Усе астатнiя школьнiкi будуць вучыцца па адукацыйнай праграме, разлiчанай на 11-гадовую сiстэму навучання, без скарачэнняў i пераходаў праз клас.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика