.... 21.by

...

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Мiнску на вулiцы Карла Маркса ў 16.20 загарэўся мiкрааўтобус. Надзвычайнае здарэнне адбылося насупраць фiлалагiчнага факультэта БДУ. Салон аўтамабiля цалкам выгараў, пацярпелых няма. Папярэдняя прычына ўзгарання, па звестках супрацоўнiкаў МНС, — неасцярожнае абыходжанне з агнём. У маторны адсек аўтамабiля агонь трапiць не паспеў.

У Вуздзенскiм раёне муж з рэўнасцi задушыў жонку i павесiўся. Трагедыя адбылася ў вёсцы Любяча. З заявай пра смерць бацькоў у мiлiцыю звярнуўся 13-гадовы падлетак. Ён расказаў, што бацька ў парыве рэўнасцi задушыў мацi вяроўкай, пасля чаго павесiўся на тэрыторыi дома, што будуецца. Праводзiцца праверка.

У даведачную службу 411 пазванiў невядомы падлетак i сказаў, што зробiць выбух у офiсе гэтага прадпрыемства. Узнятым па трывозе супрацоўнiкам праваахоўных органаў удалося хутка вылiчыць i затрымаць жартаўнiка. Ім быў 12-гадовы вучань 6-га класа Зарэчанкскай СШ, жыхар г.п. Зарэчча Рэчыцкага раёна. Па факце праводзiцца праверка.

Колькасць жыхароў Афрыкi дасягнула мiльярда чалавек i павялiчваецца на 24 мiльёны ў год, гаворыцца ў дакладзе амерыканскага ўрадавага агенцтва USAID, што займаецца эканамiчнай i гуманiтарнай дапамогай бедным краiнам. Калi такiя тэмпы захаваюцца, да 2050 года насельнiцтва чорнага кантынента падвоiцца. Пры некаторым знiжэннi нараджальнасцi на поўначы краiны, напрыклад, у Егiпце i Тунiсе, на поўдзень ад Сахары яна застаецца на ўзроўнi 5,3 дзiцяцi на жанчыну. Самая высокая нараджальнасць у Нiгеры, жыхаркi якога пускаюць у свет у сярэднiм па сем дзяцей.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Незвычайная прапанова гатэля ў Венецыi правесцi ў iм тыдзень усяго за 1 цэнт выклiкала ажыятаж сярод клiентаў. Адмiнiстрацыя, заўважыўшы памылку, выправiла яе, аднак ужо зробленыя замовы не стала адмяняць. Памылка была дапушчаная ў сiстэме бранiравання нумароў 4-зоркавага гатэля Crowne Plaza. Кошт нумара тут складае звычайна 150 еўра ($214) за ноч. У вынiку памылкi ўсяго за некалькi гадзiн было замоўлена 1.400 нумароў, што прынясе гатэлю каля 90 тыс. еўра стратаў.

Згодна з рашэннем суда, 28-гадовая жыхарка амерыканскага горада Фларэнса атрымае $2 млн. кампенсацыi з-за памылкi стаматолага. Яна мела намер выдалiць толькi тры зубы, калi выправiлася да дантыста ў 2006 годзе. Аднак замест гэтага ўрач не "паскупiўся" i выдалiў ёй 16 зубоў у верхняй скiвiцы. Жанчына запатрабавала не менш як $82 тыс. кампенсацыi. Гэтыя грошы спатрэбiлiся на ўзнаўленне разбуранага жавальнага апарату. Усвядомiўшы, што ўрач зрабiў памылку, супрацоўнiкi клiнiкi паспрабавалi памяняць запiсы ў дакументах, аднак жанчына падала ў суд i змагла адстаяць сваё права на кампенсацыю ўрону. Суд пастанавiў, што пацярпелая пацыентка павiнна атрымаць ад клiнiкi $2 млн.

У аэрапорце "Пiянерны" Аляксандраўскага раёна Томскай вобласцi самалёт Ан-24 пры заходзе на пасадку быў вымушаны пайсцi на другi круг з-за знаходжання на ўзлётна-пасадачнай паласе хатняй жывёлiны. Паводле папярэднiх звестак, перашкодай самалёту стала карова, што пасвiлася там. На борце Ан-24 было 44 пасажыры i 450 кг грузу. Праз пэўны час самалёт удала прызямлiўся, нiхто не пацярпеў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з рашэннем суда, 28-гадовая жыхарка амерыканскага горада Фларэнса атрымае $2 млн. кампенсацыi з-за памылкi стаматолага. Яна мела намер выдалiць толькi тры зубы, калi выправiлася да дантыста ў 2006 годзе. Аднак замест гэтага ўрач не "паскупiўся" i выдалiў ёй 16 зубоў у верхняй скiвiцы. Жанчына запатрабавала не менш як $82 тыс. кампенсацыi. Гэтыя грошы спатрэбiлiся на ўзнаўленне разбуранага жавальнага апарату. Усвядомiўшы, што ўрач зрабiў памылку, супрацоўнiкi клiнiкi паспрабавалi памяняць запiсы ў дакументах, аднак жанчына падала ў суд i змагла адстаяць сваё права на кампенсацыю ўрону. Суд пастанавiў, што пацярпелая пацыентка павiнна атрымаць ад клiнiкi $2 млн.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика