Быць гаспадаром. 21.by

Быць гаспадаром

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Імкнецца навучыць Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця

 
Гэта скарочаная назва ўстановы, а поўнасцю яна называецца Мясцовы фонд "Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця i прадпрымальнiцтва Столiнскага раёна", i працуе цэнтр не з фермерамi альбо буйнымi сельгасвытворцамi, а найперш са звычайнымi вяскоўцамi — уладальнiкамi ўласных падсобных гаспадарак. Не выпадкова такая арганiзацыя ўтварылася на Столiншчыне: уласныя гаспадаркi тут развiтыя да ўзроўню таварнай вытворчасцi, у многiх яны сталi крынiцай асноўнага прыбытку. Шмат гаспадароў займаюцца агуркамi, але нямала на вясковых агародах расце таксама морквы, капусты, бульбы. Некаторыя спрабуюць сябе ў свiнагадоўлi, гадуюць буйную рагатую жывёлу на малако i мяса. Такiх гаспадароў iмкнецца падтрымаць цэнтр — дапамагчы метадычнымi парадамi, навуковай кансультацыяй, а бывае, i практычна дапамагае.

Гiсторыя ўзнiкнення

 
Гэта скарочаная назва ўстановы, а поўнасцю яна называецца Мясцовы фонд "Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця i прадпрымальнiцтва Столiнскага раёна", i працуе цэнтр не з фермерамi альбо буйнымi сельгасвытворцамi, а найперш са звычайнымi вяскоўцамi — уладальнiкамi ўласных падсобных гаспадарак. Не выпадкова такая арганiзацыя ўтварылася на Столiншчыне: уласныя гаспадаркi тут развiтыя да ўзроўню таварнай вытворчасцi, у многiх яны сталi крынiцай асноўнага прыбытку. Шмат гаспадароў займаюцца агуркамi, але нямала на вясковых агародах расце таксама морквы, капусты, бульбы. Некаторыя спрабуюць сябе ў свiнагадоўлi, гадуюць буйную рагатую жывёлу на малако i мяса. Такiх гаспадароў iмкнецца падтрымаць цэнтр — дапамагчы метадычнымi парадамi, навуковай кансультацыяй, а бывае, i практычна дапамагае.
 
Гэта скарочаная назва ўстановы, а поўнасцю яна называецца Мясцовы фонд "Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця i прадпрымальнiцтва Столiнскага раёна", i працуе цэнтр не з фермерамi альбо буйнымi сельгасвытворцамi, а найперш са звычайнымi вяскоўцамi — уладальнiкамi ўласных падсобных гаспадарак. Не выпадкова такая арганiзацыя ўтварылася на Столiншчыне: уласныя гаспадаркi тут развiтыя да ўзроўню таварнай вытворчасцi, у многiх яны сталi крынiцай асноўнага прыбытку. Шмат гаспадароў займаюцца агуркамi, але нямала на вясковых агародах расце таксама морквы, капусты, бульбы. Некаторыя спрабуюць сябе ў свiнагадоўлi, гадуюць буйную рагатую жывёлу на малако i мяса. Такiх гаспадароў iмкнецца падтрымаць цэнтр — дапамагчы метадычнымi парадамi, навуковай кансультацыяй, а бывае, i практычна дапамагае.

Гэта, так бы мовiць, тэарэтычны аспект. Каб было зразумела, адкуль узялiся каранi i фундатары добрай справы. А на практыцы ўсё выглядала прыкладна так: прыязджалi спецыялiсты-валанцёры i разам з нашымi спецыялiстамi iшлi ў вёску, размаўлялi з людзьмi. Для пачатку прапаноўвалi iм паспрабаваць новыя тэхналогii па вырошчваннi бульбы. Насенне, сродкi абароны раслiн удзельнiкам эксперыменту выдавалiся бясплатна. Спачатку людзi насцярожана ставiлiся да чужакоў, але на выручку прыходзiлi сельскiя Саветы, установы культуры. Калi для сустрэч выдзялялi памяшканне, то i вяскоўцы больш веры давалi гасцям, чым у выпадку размовы, умоўна кажучы, каля студнi. I вось знайшлiся групы добраахвотнiкаў у Альманах, Гарадной, Белавушы, Церабяжове — вёсках, якiя, дарэчы, найбольш пацярпелi ад аварыi. Бульбу тую ўзялi, на сваiх агародах вырасцiлi i ўраджай атрымалi нашмат больш, чым у суседзяў. Як няцяжка зразумець, пасля першага ўдалага доследу, ахвотнiкi знаходзiлiся больш актыўна. Вось так паступова, ад вёскi да вёскi, iшла пагалоска пра тое, што ёсць нейкiя людзi, да якiх можна звярнуцца па дапамогу. I ўжо бывалi выпадкi, што вяскоўцы самi знаходзiлi кансультантаў, каб папытаць нейкай парады. Так паступова выспявала iдэя стварыць арганiзацыю, якая б працавала на пастаяннай аснове. Да рэалiзацыi iдэi iшлi крок за крокам. Раiлiся з людзьмi, праводзiлi ўстаноўчыя сходы, iмкнулiся, каб iнiцыятыва не насаджалася зверху, а зыходзiла ад самiх гаспадароў. Фонд зарэгiстравалi ў сакавiку 2006 года. Яго заснавальнiкамi ў шэрагу iншых выступiлi райвыканкам i некаторыя столiнскiя прадпрыемствы, звязаныя з перапрацоўкай сельгаспрадукцыi.

Праграмы i праекты

Дырэктар Цэнтра сельскага развiцця Вiктар Веляснiцкi падрабязна расказаў пра кароткую, але насычаную фактамi i падзеямi гiсторыю ўстановы. Варта адзначыць, што асноўнай крынiцай фiнансавання Цэнтра сельскага развiцця да гэтай пары з'яўляюцца гранты замежных фундатараў. На кожны праект пiшацца абгрунтаванне, а фундатар, калi знаходзiць яго карысным, дае сваё "дабро" ў выглядзе канкрэтнай сумы. Вельмi важна, каб iнiцыятыва нарадзiлася ў асяродку гаспадароў уласных сядзiбаў.

Ужо рэалiзаваны цэлы шэраг праектаў па паляпшэннi агратэхнiкi вырошчвання асноўнай культуры тутэйшых мясцiнаў — агурка. Пад эгiдай фонду група гаспадароў выязджала для вывучэння досведу ў суседнюю Украiну, штогод ахвотныя наведваюць рэспублiканскую выставу "Белагра". Вынiкам паездак, семiнараў стала выкарыстанне многiмi найноўшых вiдаў насення, гербiцыдаў, прыстасаванняў для кропельнага арашэння раслiн, генератараў гарачага i халоднага туманаў. У многiх вёсках гаспадары падалi iдэю вырошчваць познiя клубнiцы — для паляпшэння севазвароту i атрымання дадатковага прыбытку.

Аперацыя
"Чыстая вада"

Варта адзначыць, што фiнансавую падтрымку лягчэй знаходзяць сацыяльныя праекты. Прыкладам рэалiзацыi такога праекта можна назваць кампанii па чыстцы калодзежаў ветэранам, пенсiянерам. Iнiцыятыва ўзнiкла ў вёсцы Альманы. Санiтарныя службы даўно звярталi ўвагу жыхароў на тое, што аналiзы калодзежнай вады фiксуюць значнае перавышэнне дозы нiтратаў. А прычынай такога становiшча спецыялiсты называюць адсутнасць рэгулярнай прафiлактычнай ачысткi калодзежаў. Першым заходам на выдзеленыя грошы ўдалося пачысцiць i прывесцi ў парадак 15 калодзежаў. Тады многiя жыхары Альманаў сталi выказваць пажаданне таксама стаць удзельнiкамi праграмы. Яны гатовы былi часткова ўкласцi свае грошы ў патрэбную справу. Больш за тое, было вырашана не прыцягваць падрадную арганiзацыю, як было спачатку, а наняць работнiкаў з лiку вяскоўцаў. Так i зрабiлi, i работа абышлася танней. Акрамя таго, жыхары самi ўнеслi пэўную суму грошай. I за другiм разам ужо ўдалося адрамантаваць 25 калодзежаў. Помпу, якую набылi для адпампоўвання вады, паводле рашэння фундатара, перадалi сельскаму Савету. Цяпер старасты вёсак будуць выдаваць агрэгат таму, хто самастойна або ў суполцы з суседзямi захоча пачысцiць свой калодзеж.

 
Вiктар Веляснiцкi адзначае, што ў сваiх справаздачах аб выкарыстаннi сродкаў гранта яны праўдзiва распавядаюць не толькi пра станоўчыя вынiкi кампанii, але i пра хiбы. Так было i ў выпадку з калодзежамi. Некаторыя гаспадары "першай хвалi" рамонту засяродзiлiся не на ўласна ачыстцы вады, а на паляпшэннi эстэтычнага выгляду калодзежа. Другi раз з вяскоўцамi доўга i падрабязна гутарылi, тлумачылi значэнне для здароўя чыстай вады. I атрымалася, што на памылках навучылiся.

Другi дом

Сярод удалых сацыяльных праектаў можна, безумоўна, назваць стварэнне цэнтра дзённага знаходжання дзяцей у Рубельскай сярэдняй школе. Рубель — вёска вялiкая. Заняткi ў школе праходзяць у дзве змены. Але, як i паўсюль, у вёсцы ёсць сем'i, дзецям з якiх не хапае ўвагi, яны часта трапляюць у цяжкiя жыццёвыя сiтуацыi. Што гэта азначае? У Рублi жывуць людзi ў асноўным заможныя. Сваiм дзецям яны купляюць камп'ютары, забяспечваюць iм заняткi па iнтарэсах. А вось школьнiкi, якiя такой магчымасцi не маюць, адчуваюць сябе абдзеленымi. Для iх i стваралi цэнтр. На грошы праекта набылi мэблю, камп'ютар, музычны цэнтр, розныя гульнi для заняткаў i развiцця. У цэнтры ладзiлiся шматлiкiя сустрэчы. I дзецi з задавальненнем пайшлi туды. Настаўнiкi расказалi, што адзiн хлопчык з праблемнай сям'i, якi быў надзвычай замкнёным, раптам раскрыў свой талент — заспяваў.

Дзецi з задавальненнем сустракалiся з супрацоўнiкамi мiлiцыi, прафесiйнымi псiхолагамi, дзялiлiся праблемамi, атрымлiвалi парады. Адным словам, цэнтр стаў запатрабаваным. Але праект закончыўся i фундатары гатовыя перадаць усю набытую маёмасць школе — з той умовай, што добрая справа будзе працягвацца.

Утылiзацыя
шкоднай плёнкi

За час работы Столiнскага цэнтра сельскага развiцця ў 10 населеных пунктах рэалiзавана або знаходзяцца ў стадыi рэалiзацыi 17 праектаў. Адзiн з iх прадугледжвае ўтылiзацыю плёнкi. Уласныя падсобныя гаспадаркi раёна на сваiх цяплiцах выкарыстоўваюць каля 700 тон плёнкi ў год. Потым яна спальваецца. Апошняе наносiць урон як здароўю людзей, так i прыродзе. Iдэя таксама нарадзiлася спантанна ў асяродку гаспадароў вёскi Белавуша. Першым падыходам да яе рэалiзацыi стала правядзенне шырокай падрыхтоўкi грамадскай думкi. З дапамогай школьнiкаў у кожную паштовую скрыню вяскоўцаў былi кiнуты ўлёткi аб шкодзе спальвання полiэтыленавай плёнкi. Потым сталi размаўляць з уладальнiкамi цяплiцаў. Абсалютная большасць з iх гаварылi, што гатовыя прывозiць i здаваць адпрацаваную плёнку, калi будзе куды. Пытанне пра аплату за старую плёнку ўзнiмаў толькi кожны трыццаты суразмоўца. Такiм чынам, кансультанты цэнтра прыйшлi да высновы, што людзi гатовыя праявiць гаспадарскую i грамадзянскую свядомасць. У Мiнску знойдзена фiрма, якая дала згоду прыязджаць i забiраць адпрацаваны матэрыял сваiм транспартам, праўда, толькi ў спрасаваным выглядзе. Засталося толькi ўзвесцi лёгкi ангар для часовага захоўвання плёнкi i набыць прэс.

Будучы кааператыў

Калi ўсё будзе добра, хутка ў Велямiчах з'явiцца першы кааператыў уладальнiкаў уласных падсобных гаспадарак. Усе перадумовы для гэтага ёсць. А галоўнае, ёсць людзi, якiя зарэкамендавалi сябе дружнай камандай, хоць кожны з iх вядзе асобную гаспадарку. Яшчэ раней яны па ўласнай iнiцыятыве адрамантавалi дах сельскага клуба, дапамаглi яго загадчыцы навесцi парадак у продажы квiткоў на дыскатэкi. А да гэтага добраўпарадкавалi стары закiнуты дамок рыбака на беразе вадаёма. Гэта азначае, што практыка сумеснай работы ў групы людзей (ад 25 да 45 гадоў) ёсць. У iх ёсць таксама добры асабiсты кантакт, яны разам адпачываюць, разам адзначаюць святы.

А кааператыў абяцае палегчыць многiя iх клопаты. Яны стануць юрыдычнай асобай, значыць, атрымаюць магчымасць купляць, напрыклад, насенне, сродкi абароны раслiнаў за безнаяўны разлiк, што намнога танней, чым за наяўныя грошы. Далей: кааператывам можна падысцi да паляпшэння збыту сваёй прадукцыi. Цяпер яны здаюць прадукцыю перакупшчыкам, якiя дыктуюць цану. I калi летась у самы сезон тыя самыя перакупшчыкi вызначылi цану на агуркi — 100 рублёў за кiлаграм — iм усё адно здавалi. Так, я не памылiлася. Менавiта — 100 рублёў атрымлiвалi вытворцы за агуркi ў той час, як мы з вамi ў вялiкiх гарадах набывалi той жа кiлаграм за дзве тысячы. Дык вось кааператыў зможа хутчэй зарыентавацца, скажам, наняць транспарт, i крыху збiць цану на рынках сталiцы альбо Брэста. Па адным з абаротамi сваiх гаспадарак цяперашнiя гаспадары нiчога не зробяць.

Цяпер рыхтуюцца дакументы, вывучаецца заканадаўчая база. Багатая практыка кааперацыi фермераў, дробных гаспадарак ёсць у Францыi, iншых краiнах Еўропы. Там фермеры суполкай купляюць камбайны, трактары, iншую тэхнiку. Пазнаёмiцца з лiтаратурай, дзе апiсаны гэта практыка, паглядзець на набыткi суседзяў з блiзкага замежжа дапамог велямiцкiм гаспадарам Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Столiнскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Імкнецца навучыць Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця Гэта скарочаная назва ўстановы, а поўнасцю яна называецца Мясцовы фонд "Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця i прадпрымальнiцтва Столiнскага раёна", i працуе цэнтр не з фермерамi альбо буйнымi сельгасвытворцамi, а найперш са звычайнымi вяскоўцамi — уладальнiкамi ўласных падсобных гаспадарак. Не выпадкова такая арганiзацыя ўтварылася на Столiншчыне: уласныя гаспадаркi тут развiтыя да ўзроўню таварнай вытворчасцi, у многiх яны сталi крынiцай асноўнага прыбытку. Шмат гаспадароў займаюцца агуркамi, але нямала на вясковых агародах расце таксама морквы, капусты, бульбы. Некаторыя спрабуюць сябе ў свiнагадоўлi, гадуюць буйную рагатую жывёлу на малако i мяса. Такiх гаспадароў iмкнецца падтрымаць цэнтр — дапамагчы метадычнымi парадамi, навуковай кансультацыяй, а бывае, i практычна дапамагае.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика