.... 21.by

...

22.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiльённага наведвальнiка вiталi ўчора ў гомельскiм палацы Румянцавых-Паскевiчаў. Уваходны бiлет з сямiзначнай лiчбай набыла iнтэрнацыянальная сямейная пара з Харватыi Калiнiч i Алена Давор. "Юбiлейныя госцi пастаянна пражываюць на радзiме мужа, а гэтымi днямi знаходзяцца ў адпачынку i падарожнiчаюць па гiстарычнай радзiме жонкi. Акрамя каштоўных падарункаў, уладальнiкi шчаслiвага бiлета атрымалi пажыццёвае права бясплатна наведваць усе экспазiцыi, якiя будуць тут арганiзоўвацца.

Серпентарый для ўтрымання звычайнай гадзюкi i вытворчасцi змяiнага яду створаны ў заказнiку рэспублiканскага значэння "Выганашчанскае" (Брэсцкая вобласць). Серпентарый ужо атрымлiвае доследныя партыi яду. Адпрацоўваецца новы метад комплекснага кармлення гадзюк — акрамя традыцыйнай падкормкi мышамi, змеям даюць i спецыяльны камбiкорм. Плануецца, што вытворчасць змяiнага яду ў прамысловых маштабах пачнецца ў 2010 годзе. Кошт аднаго грама сухога яду гадзюкi ў некаторых краiнах складае $600-800.

Арыштаваны махляр, якi ў жнiўнi г.г. падманным шляхам скраў прадукцыю Калiнкавiцкага малочнага завода на суму звыш Br166 млн. Паводле папярэдняй iнфармацыi, ён мае дачыненне да падобных махiнацый i ў iншых рэгiёнах краiны. Па падазрэннi ў махлярстве затрыманы неаднаразова судзiмы жыхар Гомеля, якi, адрэкамендаваўшыся iндывiдуальным прадпрымальнiкам, выпiсаў на Калiнкавiцкiм малочным заводзе больш за 10 тон масла для рэалiзацыi i наступнага разлiку з прадпрыемствам. Аднак нiякiх плацяжоў махляр не зрабiў. Вядзецца расследаванне.

Больш за Br160 млн дзяржаўных грошай прысвоiў гродзенскi махляр. Аператыўнiкамi па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ў абласным цэнтры затрыманы 46-гадовы мясцовы жыхар. Ён падазраецца ў тым, што махлярскiм шляхам завалодаў грашыма, што належаць аддзелу культуры Гродзенскага райвыканкама i мiнскаму ААТ "Цэнтраэнергамантаж". Распачата крымiнальная справа па артыкуле "Махлярства ў асаблiва буйным памеры".

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Японii ўсё большую папулярнасць атрымлiваюць агенцтвы, якiя "здаюць у арэнду" фальшывых сяброў i радню. Служачыя агенцтваў прыходзяць да сваiх клiентаў у госцi на вяселлi, памiнкi, дзiцячыя святы i iншыя мерапрыемствы. Яны выдаюцца астатнiм гасцям за блiзкiх сяброў альбо радню клiента. Так чалавек атрымлiвае магчымасць схаваць ад калег i знаёмых сваю адзiноту. Людзi, якiя не хочуць, каб знаёмыя ведалi пра iх звальненне, могуць папрасiць сыграць ролю боса. Калi чалавек баiцца, што сябры пачнуць смяяцца з яго няўдач у асабiстым жыццi, прыгожая супрацоўнiца агенцтва можа назвацца яго дзяўчынай. Простае з'яўленне "сябра" на свяце каштуе прыкладна $160, "сябар" з прамовай каштуе крыху больш. Супрацоўнiкi праходзяць скрупулёзную падрыхтоўку, каб нават у самай нечаканай сiтуацыi не раскрыўся падман i клiент не быў зганьбаваны. Колькасць такiх фiрмаў расце, у самай буйной з iх працуе больш за 1000 чалавек.

23-гадовая Каця Анфiлава з Нiжняга Ноўгарада ў лiтаральным сэнсе грудзямi абаранiла свой шлюб, падараваўшы каханаму дзеля прымiрэння торт — дакладную копiю свайго бюсту. Муж i жонка паспрачалiся ўсур'ёз i надоўга — не размаўлялi тыдзень, муж нават паскардзiўся сябрам, што мусiць разводзiцца. Даведаўшыся пра гэта, Каця вырашыла выратаваць сiтуацыю. Яна пайшла ў кандытарскую. Там, даведаўшыся пра яе план, доўга апладзiравалi — Каця вырашыла падарыць мужу вялiзны торт: яе грудзi з шакаладу, бiсквiту i крэму. Кандытарам на працу адпускалiся суткi. Жанчыны зрабiлi з цеста злепак з Кацiнага бюсту, i праз суткi 5-кiлаграмовы торт жанчына прынесла дадому. Каханы растаў... "Яна ведала, чым мяне ўзяць, — прызнаўся ён. — Я i ў першую нашу сустрэчу не мог адвесцi погляд ад яе шыкоўнага дэкальтэ. А на торцiку яшчэ намалявалi крэмам бюстгальтар з яе самага прыгожага камплекта..."

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Японii ўсё большую папулярнасць атрымлiваюць агенцтвы, якiя "здаюць у арэнду" фальшывых сяброў i радню. Служачыя агенцтваў прыходзяць да сваiх клiентаў у госцi на вяселлi, памiнкi, дзiцячыя святы i iншыя мерапрыемствы. Яны выдаюцца астатнiм гасцям за блiзкiх сяброў альбо радню клiента. Так чалавек атрымлiвае магчымасць схаваць ад калег i знаёмых сваю адзiноту. Людзi, якiя не хочуць, каб знаёмыя ведалi пра iх звальненне, могуць папрасiць сыграць ролю боса. Калi чалавек баiцца, што сябры пачнуць смяяцца з яго няўдач у асабiстым жыццi, прыгожая супрацоўнiца агенцтва можа назвацца яго дзяўчынай. Простае з'яўленне "сябра" на свяце каштуе прыкладна $160, "сябар" з прамовай каштуе крыху больш. Супрацоўнiкi праходзяць скрупулёзную падрыхтоўку, каб нават у самай нечаканай сiтуацыi не раскрыўся падман i клiент не быў зганьбаваны. Колькасць такiх фiрмаў расце, у самай буйной з iх працуе больш за 1000 чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика