Маладзiковая фаза Месяца i гаспадарка. 21.by

Маладзiковая фаза Месяца i гаспадарка

24.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прывядзём яшчэ некалькi прыкладаў, узятых з розных сфераў жыцця i дзейнасцi чалавека, якiя пацвярджаюць, што паспяховае правядзенне шэрагу гаспадарчых спраў шмат у чым прадвызначаецца патэнцыялам Месяца, якi расце i набiрае моц:

 Усе рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на павелiчэнне свайго дабрабыту, праводзiлi толькi на "растучы" Месяц. Каб у вашым доме не пераводзiлiся грошы, зрабiце так: налiце шклянку вады ў той дзень, калi нарадзiўся малады Месяц, пакiньце яго на падваконнi да таго дня, калi Месяц стане поўным, памыйцеся гэтай вадой, сказаўшы пры гэтым: "Як ты, Месяц, быў худы, ды стаў поўны, так i ў мяне ўсялякага дабра каб было поўна".

 Каб у калодзежы заўсёды было многа чыстай, празрыстай вады, капаць або чысцiць яго пажадана было толькi на маладзiк.

 У днi маладзiка раiлi саджаць раслiны (гароднiну i садавiну, кветкi i кустарнiкi), якiя растуць уверх i пладаносяць над зямлёй.

 Здаўна заўважылi, што дрэва, прышчэпленае на трэцi дзень маладога Месяца, будзе расцi хутка i ўжо на трэцi год дасць першы ўраджай.

 Найбольш спрыяльным часам для збору зёлак лiчыўся перыяд растучага Месяца, а вось раслiны, сабраныя ў першыя тры днi пасля поўнi, не дапамагаюць, а наадварот могуць толькi нашкодзiць здароўю чалавека.

 Каб квашаная капуста добра захоўвалася i была хрусткай, дбайная гаспадыня ведае, што яе лепш ставiць у "мужчынскi" дзень тыдня (аўторак, чацвер) на першую квадру Месяца.

 Зразумела, што чалавечы арганiзм, якi на 85 % складаецца з вады, таксама не можа не адчуваць растучага Месяца. Лiчылася, што дзiця, якое народзiцца ў гэты час, будзе ў старасцi добра выглядаць з твару — быццам бы маладзiк.

 Каб валасы i пазногцi раслi хутчэй, стрыгчы iх неабходна на першую квадру.

 Разам з тым, па меркаваннях нашых продкаў, у некаторых сiтуацыях "малады" Месяц мог нарабiць шкоды. Напрыклад, разам з Месяцам "ажывае" вадкасць ва ўсiх сваiх формах — прылiвы i адлiвы, сок у раслiн, вадкасць у чалавечым або жывёльным арганiзме i г.д. Таму было заўважана, што рух вадкасцi ў целе чалавека перашкаджае загойванню ранаў.

 Па той жа прычыне ўкус змяi, ваўка цi шалёнага сабакi ў гэты час можа стаць трагiчным для чалавека.

 Добра ведалi, каб дзiця не было плаксiвым, хутка навучылася есцi самастойна, яго нiколi не адымалi ад грудзей на маладзiк.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прывядзём яшчэ некалькi прыкладаў, узятых з розных сфераў жыцця i дзейнасцi чалавека, якiя пацвярджаюць, што паспяховае правядзенне шэрагу гаспадарчых спраў шмат у чым прадвызначаецца патэнцыялам Месяца, якi расце i набiрае моц: Усе рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на павелiчэнне свайго дабрабыту, праводзiлi толькi на "растучы" Месяц. Каб у вашым доме не пераводзiлiся грошы, зрабiце так: налiце шклянку вады ў той дзень, калi нарадзiўся малады Месяц, пакiньце яго на падваконнi да таго дня, калi Месяц стане поўным, памыйцеся гэтай вадой, сказаўшы пры гэтым: "Як ты, Месяц, быў худы, ды стаў поўны, так i ў мяне ўсялякага дабра каб было поўна".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика