У беларусаў не павiнна быць комплексаў наконт 1939 года
28.09.2009
—
Новости Общества
|
На мiжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Восень 1939 года ў гiстарычным лёсе Беларусi" ў Iнстытуце гiсторыi НАН Беларусi сабралiся навукоўцы з усёй краiны, а таксама госцi з Польшчы, Украiны, Эстонii. — Старажытныя мудрацы, пэўна, мелi рацыю, калi заклiкалi гiсторыкаў адмовiцца ад эмацыянальна-псiхалагiчнага ўспрыняцця падзей i абмяркоўваць пэўныя думкi i разважаннi. Падзеi, якiя адбывалiся 70 гадоў таму, сёння выклiкаюць вострыя спрэчкi i дыскусii не толькi сярод навукоўцаў, але i шырокай грамадскасцi, — сказаў у прывiтальным слове дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Аляксандр Каваленя. — Сёння фактычна памiж польскiмi i расiйскiмi навукоўцамi iдзе вельмi актыўная палемiка. Пра гэта засведчыў даволi прадстаўнiчы форум еўрапейскiх палiтыкаў, якi адбыўся у Польшчы з нагоды 70-й гадавiны пачатку Другой сусветнай вайны... Дырэктар Iнстытута гiсторыi лiчыць, што для нас, беларусаў, галоўным фактам усё ж было аб'яднанне народа: — Можна весцi працяглыя дыскусii пра маштабныя ўзрушэннi 1939 года, але вiдавочна адно: у дачыненнi да беларускага народа быў здзейснены акт гiстарычнай справядлiвасцi i адбылося ўз'яднанне беларускага народа у адзiнай сям'i. Нават сёння шмат хто з еўрапейскiх i расiйскiх гiсторыкаў, гаворачы пра падзеi 1939 года, не бяруць пад увагу iнтарэсы суверэннай Беларусi, некаторыя з iх i сёння не ўспрымаюць Беларусь у якасцi самастойнага суб'екта сваёй гiсторыi. Нас спрабуюць у лепшым выпадку не заўважаць. Цяпер адна з актуальных задач беларускай гiстарыяграфii — барацьба за iнфармацыйную прысутнасць на еўрапейскiм гiстарыяграфiчным полi, на полi барацьбы нацыянальных iдэй. Беларускiя гiсторыкi не павiнны маўчаць, нашу пазiцыю павiнны ведаць польскiя i расiйскiя даследчыкi, гiсторыкi iншых краiн Еўропы. Мы не асуджаем пакт Рыбентропа-Молатава, мы прапануем не палiтызаваць гiсторыю, а сумеснымi намаганнямi больш дасканала вывучаць агульнае мiнулае з мэтай кансалiдацыi народаў у барацьбе за мiр i бяспеку ў Еўропе. Аляксандр Каваленя прапанаваў у межах аддзела беларускай дзяржаўнасцi Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi стварыць сектар гiсторыi Заходняй Беларусi. Прычым зрабiць гэта яшчэ да канца 2009 года, а пазней выдаць нейкую сур'ёзную працу, магчыма, дакументальнага характару, на тэму ўз'яднання Заходняй i Усходняй Беларусi. Дарэчы, думку Аляксандра Каваленi пра прысутнасць голасу беларускiх гiсторыкаў падтрымаў i Яўген Мiрановiч, доктар гiстарычных навук, прафесар Беластоцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта: — Голас беларускiх гiсторыкаў па гэтай тэме даволi рэдка чуваць у Польшчы, таму лiчу i маю надзею, што пабачым вас у Польшчы, што з пункту гледжання iнтарэсаў беларускай нацыi вы прадставiце гэтую праблему на розных канферэнцыях у Польшчы, — пажадаў замежны госць. У сваiм выступленнi Яўген Мiрановiч падрабязна расказаў пра дзейнасцi беларускiх партый на тэрыторыi Заходняй Беларусi, i, прынамсi, пра тое, чаму савецкую ўладу вiтала не ўсё насельнiцтва: — Большасць грамадства чакала нейкай сваёй, не расiйскай, улады. Некаторыя чакалi камунiстаў. Некаторыя — праваслаўнай улады. Чулi пра падзеi ў Савецкiм Саюзе, чулi пра калектывiзацыю, але ўсё гэта прымалi як польскую прапаганду. Чакалi, што прыйдзе ўлада, якая не будзе прынiжаць па культурных, этнiчных прычынах, рэлiгiйнай адметнасцi, — расказвае польскi гiсторык. — Чакалi кагосьцi другога, чым тую ўладу, якая прыйшла ў 1939 годзе... Таму прасавецкая арыентацыя на Беласточчыне канчаткова знiкла у 1939—1941 гадах. I калi пасля вайны жыхарам Беласточчыны прапаноўвалася паехаць у савецкую Беларусь, давалi 30 га зямлi, статак кароў — нiхто туды не паехаў... Рыгор Лазько, доктар гiстарычных навук, прафесар Гомельскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Ф.Скарыны, лiчыць, што нiякiх комплексаў наконт 1939 года ў беларусаў быць не павiнна: , лiчыць, што нiякiх комплексаў наконт 1939 года ў беларусаў быць не павiнна:— Цi трэба нам камплексаваць па прычыне, што мы былi аб'яднаныя ў вынiку падпiсання пакта Молатава-Рыбентропа? Нi у якiм разе! Успомнiм, што i немцам у першы раз не ўдалося аб'яднацца дэмакратычным шляхам падчас рэвалюцыi 1848 года. I праз 20 гадоў яны былi загнаныя Бiсмаркам у "прускiя казармы", як сказалi Маркс i Энгельс. Сам факт аб'яднання Германii не страцiў свайго гiстарычнага значэння з-за таго, што не яны аб'ядналiся, iх аб'ядналi. Тое ж з Беларуссю — стала аказалася магчымым ў вынiку змовы Гiтлера i Сталiна, якiя менш за усё думалi пра аб'яднанне Беларусi. I цана была вялiкая, але ў 1939 годзе iншага варыянту не заставалася, такой была наша гiсторыя, i яе трэба прымаць такой, якая яна ёсць. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Восень 1939 года ў гiстарычным лёсе Беларусi" ў Iнстытуце гiсторыi НАН Беларусi сабралiся навукоўцы з усёй краiны, а таксама госцi з Польшчы, Украiны, Эстонii. — Старажытныя мудрацы, пэўна, мелi рацыю, калi заклiкалi гiсторыкаў адмовiцца ад эмацыянальна-псiхалагiчнага ўспрыняцця падзей i абмяркоўваць пэўныя думкi i разважаннi. Падзеi, якiя адбывалiся 70 гадоў таму, сёння выклiкаюць вострыя спрэчкi i дыскусii не толькi сярод навукоўцаў, але i шырокай грамадскасцi, — сказаў у прывiтальным слове дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Аляксандр Каваленя. — Сёння фактычна памiж польскiмi i расiйскiмi навукоўцамi iдзе вельмi актыўная палемiка. Пра гэта засведчыў даволi прадстаўнiчы форум еўрапейскiх палiтыкаў, якi адбыўся у Польшчы з нагоды 70-й гадавiны пачатку Другой сусветнай вайны...
|
|