Прадпрымальнiкам запалiлi зялёнае святло для экспарту
28.09.2009
—
Новости Общества
|
Інiцыятыва прадпрымальнiкаў дапамагчы ў экспарце беларускiх тавараў знайшла падтрымку Прэзiдэнта краiны: у пятнiцу, 25 верасня, Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 477 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i ўнясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 2009 г. № 194". Згодна з новым Указам iндывiдуальныя прадпрымальнiкi за дзейнасць па рэалiзацыi тавараў, вырабленых на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i набытых у беларускiх арганiзацыях (вытворцаў гэтых тавараў або гандлёвых арганiзацый, што ажыццяўляюць аптовы гандаль iмi), плацяць адзiны гандлёвы збор у памеры 35 тыс. беларускiх рублёў за месяц i пры гэтым вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку, падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання, падатку на дадатковы кошт, мясцовых падаткаў i збораў. Калi прадпрымальнiк будзе ажыццяўляць iншыя вiды дзейнасцi, акрамя рэалiзацыi тавараў за межамi рэспублiкi, то ён павiнен весцi асобны ўлiк i па астатнiх вiдах дзейнасцi плацiць патрэбныя падаткi i зборы. Што тычыцца адзiнага гандлёвага збору памерам у 35 тысяч, то ён выплачваецца да набыцця тавараў з мэтай iх вывазу за межы Беларусi. Калi дзейнасць па экспарце беларускiх тавараў прынясе даход, большы за 100-разовы памер адзiнага гандлёвага збору, то дадаткова трэба будзе заплацiць збор у памеры 10 % ад сумы перавышэння. Вывозiмыя тавары падлягаюць статыстычнаму дэклараванню або мытнаму афармленню згодна з заканадаўствам. Указ № 477 дазваляе iндывiдуальным прадпрымальнiкам ажыццяўляць аўтамабiльную перавозку тавараў без спецыяльнага дазволу (лiцэнзii), аднак толькi на аўтамабiлях, спецыяльна прызначаных для перавозкi грузаў з максiмальнай вагой да 3,5 тоны (разам з вагой прычэпа цi паўпрычэпа), а таксама вызваляе прадпрымальнiкаў ад абавязковага залiчэння наяўнай замежнай валюты ад рэалiзацыi тавараў на банкаўскiя рахункi. Указ № 477 набывае сiлу ў 10-дзённы тэрмiн пасля апублiкавання, i карыстацца iм iндывiдуальныя прадпрымальнiкi змогуць да 1 лiпеня 2010 года. Пракаментаваць новы Указ Прэзiдэнта мы папрасiлi Аляксандра Калiнiна, старшыню Беларускага саюза прадпрымальнiкаў: — Указ вельмi станоўчы, бо ён стварае новы напрамак руху для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Ён уводзiць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання для экспартных аперацый, адмяняе лiцэнзаванне перавозак на транспарце малой грузападымальнасцi, дазваляе свабодна выкарыстоўваць валюту, атрыманую за мяжой, i самае галоўнае пытанне, якое знаходзiцца ў складаным для разумення чацвёртым пункце, — гэта адмена абмежавання разлiкаў наяўнымi памiж суб'ектамi гаспадарання ў 50 базавых велiчынь за месяц. Такiм чынам, цяпер абмежаванне разлiкаў наяўнымi дэлегуецца Нацбанку, якi новых дакументаў яшчэ не прыняў, але я спадзяюся, гэтыя дакументы будуць утрымлiваць умовы, не горшыя за тыя, што агучвалiся — 300 базавых велiчынь за дзень. Гэта сур'ёзна спросцiць, паскорыць i зробiць больш таннымi разлiкi памiж суб'ектамi гаспадарання. Прымяненне адзiнага гандлёвага збору ў 35 тысяч, дазвол на свабоду перавозак — таксама сур'ёзныя стымулы да таго, каб прадпрымальнiкi пачалi займацца гэтым вiдам дзейнасцi. Усё-такi засталося статыстычнае дэклараванне тавараў. Скажам, для iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi адзiн асабiста займаецца ўсiм, гэта вельмi вялiкая страта часу. Таму неабходна хоць бы спрасцiць парадак статыстычнага дэкларавання, калi яго не ўдалося поўнасцю адмянiць. Указ будзе дзейнiчаць толькi да 1 лiпеня 2010 года, на жаль, каментары ад чыноўнiкаў пакуль накшталт "ну, далi магчымасць, а потым, магчыма, усё адменiм", а тут наадварот трэба казаць пра тое, што такi напрамак будзе працягнуты i надалей, а з 1 лiпеня 2010 года проста трэба будзе ў сувязi са стварэннем Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана змянiць заканадаўства. Людзi павiнны паверыць, што гэта не на некалькi месяцаў, а сур'ёзная мера. У цэлым гэта вельмi сур'ёзны антыкрызiсны дакумент, якi яшчэ павiнен быць дапоўнены iншымi дакументамi, напрыклад, звязанымi з адменай штрафных санкцый за няправiльнае афармленне накладных. Аляксандр Калiнiн дадаў, што ўжо сёння група прадпрымальнiкаў паехала ў Маскву, каб паглядзець на магчымасцi рэалiзацыi тавараў: — Ужо праяўленая цiкавасць, i людзi паехалi глядзець, куды прадаваць. Адна рэч — купiць тут, iншая — куды прадаць. Трэба наогул разумець, што працэс пераарыентацыi бiзнэсу — справа не аднаго дня. Станоўчым крокам лiчыць Указ № 477 i Уладзiмiр Карагiн, старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў: — Мы прымалi актыўны ўдзел у падрыхтоўцы, вывучалi гэты праект, з 22 нашых прапаноў па стымуляваннi гэтага напрамку ўвайшла цэлая група, аднак далёка не ўсе пытаннi. Новы дакумент стварае ўнiкальную магчымасць для некаторых прадпрымальнiкаў сёння заняцца гэтай праблемай i нават добра зарабiць. Мы ацэньваем такi крок станоўча, цяпер пытанне за прадпрымальнiкамi — пачуюць яны цi не. Дзяржава пайшла, можна сказаць, на эксперымент, i той з прадпрымальнiкаў, хто зарыентуецца — зможа добра зарабiць, ну, а той, хто адстане — пройдзе мiма. Нагадаем, што па звестках Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, суадносiны запасаў гатовай прадукцыi i сярэднемесячнай вытворчасцi на беларускiх прадпрыемствах у студзенi—жнiўнi склалi 80,2 %. Для параўнання: у 2008 годзе гэтыя суадносiны былi 50,4 %. Найгоршыя паказчыкi цяпер у лёгкай прамысловасцi (202,1 %, або 599,61 мiльярда беларускiх рублёў прадукцыi на складах) i машынабудаваннi i металаапрацоўцы (164,7 %, або 3078,1 мiльярда беларускiх рублёў прадукцыi на складах). Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інiцыятыва прадпрымальнiкаў дапамагчы ў экспарце беларускiх тавараў знайшла падтрымку Прэзiдэнта краiны: у пятнiцу, 25 верасня, Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 477 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i ўнясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 2009 г. № 194".
|
|