Дзве касы крыжам — герб хлебаробаў. 21.by

Дзве касы крыжам — герб хлебаробаў

01.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поспехi працаўнiкоў сельскай гаспадаркi самага паўночнага краю Беларусi сёлета прыемна здзiўляюць. Яшчэ за некалькi дзён да канца жнiўня ў Прыдзвiнскiм краi намалацiлi мiльённую тону збожжа!

Як заўсёды, восенню беларусы святкуюць дажынкi. Мо для iншаземцаў гэта, як я зразумеў пры сустрэчах з iмi, нейкае "фальклорнае" свята, а для нас, беларусаў, — добрая старадаўняя традыцыя. Яна перадаецца з пакалення ў пакаленне. Нават у часы, калi i не вельмi ўспамiналi пра традыцыi, у вёсках не забывалi пра свята дажынак. І добра, што ўжо не першы год суверэнiтэту Беларусi "Дажынкi" — нацыянальнае свята, якое мае статус рэспублiканскага фестывалю хлебаробаў.

У гэтым годзе Вiцебская вобласць вельмi пастаралася, каб выглядаць на "Дажынках" годна. Пры ўсiм тым, што надвор'е, на жаль, не вельмi спрыяла плённай працы хлебаробаў.

Таму "мiнi-дажынкi" на полi сельскагаспадарчага прадпрыемства "Дружбiнец" сталi своеасаблiвай "рэпетыцыяй" будучага агульнага свята. Да апошняга дакладна не было вядома, дзе збяруць гэтую знакавую мiльённую тону збожжа. Пашанцавала менавiта Сенненскаму раёну. Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец (на фота) прыехаў да хлебаробаў у Сенненскi раён, каб павiншаваць iх са знакавай "мiльённай" тонай проста на полi. Мясцовыя самадзейныя артысты гралi на народных iнструментах, спявалi. Тутэйшыя таксама прыйшлi павiншаваць сваiх землякоў i падзякаваць за iх руплiвую працу.

Прадстаўнiкi СМI, у тым лiку i ваш карэспандэнт, спецыяльна прыехалi ў глыбiнку, каб "зафiксаваць" унiкальную падзею. Сапраўды, куды ж без "мабiльнасцi" ў полi? З МТС асабiста ў мяне праблем не было. Як i ў многiх маiх паважаных калег. Дзякуючы сувязi, мы змаглi непасрэдна з месца аператыўна паведамiць у свае рэдакцыi пра поспех хлебаробаў самага паўночнага рэгiёну Беларусi.

Мясцовыя камбайнеры, шчыра кажучы, не вельмi ўтульна адчувалi сабе, калi мы бралi ў iх iнтэрв'ю. Простыя, працавiтыя людзi не прывыклi да мiтуснi: да камер, дыктафонаў, пытанняў адразу некалькiх рэпарцёраў.

"Станьце так. Давайце! Давайце! — камандуе фатограф, якi, вядома ж, у першую чаргу думае, як яму лепш здымак зрабiць. — Не так, не, iнакш! Павярнiцеся! На мяне глядзiце!" Напэўна, i не ведалi нашы героi, што менавiта яны ўвойдуць у гiсторыю сельскагаспадарчых дасягненняў Прыдзвiнскага краю.

— Мiльён тон для Вiцебскай вобласцi — не мяжа! — адзначыў тады, не ўтойваючы шчырай радасцi, старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец. Сустракалi губернатара на полi хлебам-соллю. Ён жа ў сваю чаргу ад душы павiншаваў хлебаробаў з iх iндывiдуальным укладам у справу па ўборцы ўраджаю гэтага года. Асабiста ўручыў памятныя падарункi. I што ўразiла многiх — па памяцi дакладна называў прозвiшчы працавiтых "вiноўнiкаў" дасягнення.

— А ў наступным годзе будзем iмкнуцца атрымаць да двух мiльёнаў тон збожжа, — адзначыў губернатар, трымаючы слова перад хлебаробамi. — Гэтаму будзе спрыяць у тым лiку i павелiчэнне пасяўных плошчаў, i ўкараненне новых тэхналогiй...

Яшчэ некалькi гадоў таму, напэўна, i не верылася, што самы паўночны край роднай Беларусi можа такiм добрым ураджаем папоўнiць агульны каравай. Безумоўна, новы кiраўнiк абласной "вертыкалi" ўлады, ягоная каманда i сельскiя працаўнiкi вельмi парупiлiся, каб зняць гэты "стэрэатып".

Нашы людзi — галоўнае багацце. I ствараюць яны сваiмi працавiтымi рукамi багацце краiны. Збiраюць ураджай, будуюць сучасныя вёскi.

Машканы, Ходцы, Белая Лiпа, Багданава. Студзёнка i iншыя — усё гэта назвы ўжо наяўных аграгарадкоў. Стварэнне пасёлкаў XXI стагоддзя працягваецца, нягледзячы на сусветны крызiс. Значыць, ёсць будучыня ў беларускай глыбiнкi. А якое багатае мiнулае!

Археолагi дакладна вызначылi, што цяперашнi раённы цэнтр Сянно з'яўляецца адным з найстарэйшых паселiшчаў на поўначы сучаснай Беларусi. А недалёка ад Сянно знайшлi рэшткi паселiшча, якое датуецца III — II тысячагоддзямi да нашай эры. Сенненскiя землi, як i многiя нашы, былi ў складзе знакамiтага Полацкага княства, потым Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рэчы Паспалiтай, Расiйскай iмперыi... Герб Сянно — дзве касы "крыжам" на фоне зялёнага палатна — сiмвалiзуе, што жывуць тут працаўнiкi-хлебаробы.

Шмат знакамiтых людзей — выхадцы з гэтай зямлi. Жыхары Сенненскага раёна ганарацца тым, што менавiта iх зямляк — Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялiстычнай Працы Пётр Мiронавiч Машэраў. Ужо шмат гадоў прайшло пасля ягонай трагiчнай гiбелi, але памяць аб iм застаецца.

Тутэйшыя старанна захоўваюць усё, што датычыцца жыцця знакамiтых землякоў. Маладыя жыхары раёна iмкнуцца чым могуць дапамагчы ў гэтым ветэранам. Сёлета мясцовыя актывiсты самай масавай моладзевай арганiзацыi актыўна бяруць удзел у акцыях, прысвечаных Году роднай зямлi. Саджаюць дрэвы, наводзяць парадак... Энергiчныя, актыўныя — iм працаваць на нашай зямлi, iм ствараць новую гiсторыю краiны.

Безумоўна, моладзь — самая перадавая частка чалавецтва, карыстальнiкi сучасных тэхналогiй. Якi юнак цi дзяўчына ў наш час можа абысцiся без надзейнай мабiльнай сувязi? У Сенненскiм раёне пераважная большасць насельнiцтва — абаненты МТС. Як гэта часта бывае, сваяк, сябар — абанент кампанii — прапаноўвае падключыцца iншым. Так i робяцца людзi блiжэйшымi адзiн да аднаго. Лепшай рэкламы, чым прыемныя ўражаннi клiентаў кампанii, i быць не можа. Таму МТС стараецца быць надзейным сябрам.

Падтрымлiвае МТС i розныя сацыяльныя, культурныя праекты. Аператар сувязi спакойна i ўпэўнена робiць сваю, на першы погляд, не вельмi заўважную справу — забяспечвае круглыя суткi, у любы час года нашых людзей, гасцей краiны надзейнай мабiльнай сувяззю.

I хлебаробы, i тыя, хто бачаць вёскi толькi па тэлебачаннi, не шкадуюць, што паверылi ў свой час у МТС. Аператар сувязi гарантуе iм даступнасць, надзейнасць i стабiльнасць. А што яшчэ патрэбна чалавеку для плённай працы i шчаслiвага асабiстага жыцця ў наш час?

Аляксандр ПУКШАНСКI. Сенненскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поспехi працаўнiкоў сельскай гаспадаркi самага паўночнага краю Беларусi сёлета прыемна здзiўляюць. Яшчэ за некалькi дзён да канца жнiўня ў Прыдзвiнскiм краi намалацiлi мiльённую тону збожжа! Як заўсёды, восенню беларусы святкуюць дажынкi. Мо для iншаземцаў гэта, як я зразумеў пры сустрэчах з iмi, нейкае "фальклорнае" свята, а для нас, беларусаў, — добрая старадаўняя традыцыя. Яна перадаецца з пакалення ў пакаленне. Нават у часы, калi i не вельмi ўспамiналi пра традыцыi, у вёсках не забывалi пра свята дажынак. І добра, што ўжо не першы год суверэнiтэту Беларусi "Дажынкi" — нацыянальнае свята, якое мае статус рэспублiканскага фестывалю хлебаробаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика