Эксперымент над сумленнем. 21.by

Эксперымент над сумленнем

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

правялi супрацоўнiкi ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Яны апранулi манекен, вельмi падобны на чалавека i паклалi яго на край дарогi — быццам збiты аўтамашынай ляжыць. Практычна ўсе ўдзельнiкi былi ўпэўненыя, што "Вадзiка" (так чамусьцi назвалi вялiзную ляльку) кiроўцы заўважаць амаль адразу i паспрабуюць яму дапамагчы. Аднак, эксперымент зацягнуўся...

Трэба дадаць, што выратавальныя службы 102 i 103 былi папярэджаныя аб тым, што на дарозе Вiцебск—Гомель—мяжа Украiны, блiзка ад вёскi Церуха праводзiцца бязлiтасны эксперымент пад назвай "Не застанься абыякавым". Па прапанаваных абставiнах, машына збiла Вадзiка ў 19.20 — пачало вечарэць, на дарозе ён быў бачны вельмi добра. Побач, таксама на абочыне, стаяў яго бот. Магчыма, iшлi апошнiя хвiлiны, калi таму, хто мог апынуцца на месцы манекена, можна было дапамагчы. А мiма ехалi машыны, быццам не заўважаючы скрываўленага Вадзiка, якi памiраў. Толькi праз дзесяць хвiлiн каля "цела" адначасова прыпынiлiся фура i мiкрааўтобус. Перакiнулiся некалькiмi словамi i... кожны паехаў у свой бок. Журналiсты чакалi, што хто-небудзь з iх набярэ трохзначны нумар... Дарэмна. Вадзiк працягваў памiраць. Мiма iшлi дзясяткi самых розных аўтамашын. Некаторыя нават тармазiлi, пераконвалiся, што не памылiлiся: сапраўды чалавек на дарозе, i... зноў набiралi хуткасць. Некаторыя старанна аб'язджалi.

Прыкладна ў кiламетры ад "месца здарэння" знаходзiлiся дзве машыны ДАI. Эксперымент зацягваўся, транспарт не спыняўся. На ўсякi выпадак Вадзiка пераклалi, калi засумнявалiся, што яго сапраўды немагчыма не заўважыць на дарозе. Пачало цямнець, але лампасы на штанах свяцiлiся лепш за флiкеры. Падцягнулi максiмальна блiзка да паласы, далей нельга, бо можна справакаваць сапраўдную аварыю. Нiчога не змянiлася. Нарэшце кiроўца мiкрааўтобуса, якi спачатку праехаў мiма, потым вярнуўся да супрацоўнiкаў ДАI i сказаў, што ён пабачыў. Увогуле каля Вадзiка ў абодва бакi за гадзiну пранеслася каля сотнi машын. Кiроўцы толькi дзевяцi з iх паведамiлi супрацоўнiкам ДАI аб тым, што на дарозе ляжыць чалавек. У сваю машыну забраць Вадзiка, абмазанага ў кетчуп, не паспрабаваў нiхто.

Большасць тых, хто адрэагаваў — не мясцовыя, дальнабойшчыкi: спрактыкаваныя кiроўцы, iм многа чаго давялося бачыць на дарогах. Цiкава, што на спецнумары хуткай дапамогi i мiлiцыi за гадзiну ўвогуле не паступiла паведамленняў — нiводнага!

Мiж тым, патэнцыйныя "Вадзiкi" працягваюць хадзiць па трасах i не думаюць прышпiльваць сабе на вопратку флiкеры. Па дарозе ў Гомель пасля правядзення эксперыменту на шляху ДАI iх сустрэлася некалькi. У асноўным, на добрым падпiтку. Аднаго такога, з веласiпедам i "на аўтапiлоце", супрацоўнiкi ДАI прыстроiлi, каб яго давезлi да горада.

Як расказаў начальнiк мiжраённага аддзела аператыўнага рэагавання i вышуку УДАI УУС Гомельскага аблвыканкама Вячаслаў Шкурко, 80 працэнтаў утоеных дарожна-транспартных здарэнняў — калi пацярпелы застаецца на месцы аварыi, а вiнаваты знiкае — адбываюцца ў цёмны час сутак.

— У большасцi выпадкаў ахвяры самi правакуюць трагiчныя сiтуацыi, бо п'яныя i груба парушаюць правiлы дарожнага руху. Яны не толькi самi рызыкуюць, але i ставяць пад небяспеку жыццё iншых людзей. З пачатку года зарэгiстравана 78 такiх аварый, калi адзiн з удзельнiкаў знiк з месца здарэння. У 20 з iх загiнулi людзi, 62 чалавекi атрымалi траўмы. Пакуль раскрыта 66 выпадкаў.

Зусiм не хочацца маралiзаваць на тэму жыцця i смерцi. Кожны зробiць СВОЙ выбар. Хтосьцi такi ж выбар аднойчы зробiць i ў дачыненнi да яго — у падобнай сiтуацыi.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
правялi супрацоўнiкi ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Яны апранулi манекен, вельмi падобны на чалавека i паклалi яго на край дарогi — быццам збiты аўтамашынай ляжыць. Практычна ўсе ўдзельнiкi былi ўпэўненыя, што "Вадзiка" (так чамусьцi назвалi вялiзную ляльку) кiроўцы заўважаць амаль адразу i паспрабуюць яму дапамагчы. Аднак, эксперымент зацягнуўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика