Мытны кодэкс Беларусі, Казахстана і Расіі плануецца падпісаць 27 лістапада. 21.by

Мытны кодэкс Беларусі, Казахстана і Расіі плануецца падпісаць 27 лістапада

09.10.2009 17:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзіны мытны кодэкс Беларусі, Казахстана і Расіі плануецца падпісаць 27 лістапада ў Мінску.

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі 9 кастрычніка пасля заканчэння пасяджэння савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў СНД у Казані.

«Мы як ніколі раней падышлі да стварэння мытнага саюза. 27 лістапада гэтага года ў Мінску плануецца падпісанне ключавога дакумента мытнага саюза — мытнага кодэкса», — цытуе Шпілеўскага РІА Новости.

Як патлумачыў старшыня Камітэта мытнага кантролю Міністэрства фінансаў КазахстанаКазы‑Карпеш Карбузаў, цяпер краіны мытнага саюза вядуць работу па уніфікацыі заканадаўчай базы, якая дазволіць істотна спрасціць мытныя працэдуры. Тарыфная палітыка уніфікавана ўжо на 98%, вядзецца уніфікацыя ў іншых кірунках. Краіны паставілі задачу завяршыць гэтую работу да 1 студзеня 2010 года, сказаў Карбузаў.

Ён таксама паведаміў, што з 1 ліпеня 2010 года ўвойдзе ў дзеянне мытны кодэкс саюза, а з 1 ліпеня 2011 года плануецца адкрыць унутраныя межы паміж Расіяй і Казахстанам. «Ёсць канкрэтны план, ёсць узаемадзеянне па ўсіх кірунках. Мы зацікаўлены, гэта сапраўды саюз, дзе будзе свабоднае перамяшчэнне тавараў, гэта рынак, гэта вялікі давер адна да адной нашых дзяржаў», — заявіў Карбузаў.

Кіраўнік Федэральнай мытнай службы РФ Андрэй Бельянінаў адзначыў, што стварэнне мытнага саюза дыктуе неабходнасць інтэграцыі, спрашчэння мытных працэдур. «Мы выйшлі на ўзровень абмеркавання спрашчэння мытных працэдур, на ўзровень высокага тэхналагічнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Мы занадта доўга працавалі ў розных фарматах, і цяпер вельмі заклапочаныя тым, як будзем працаваць у галіне перадавых інфармацыйных тэхналогій. Для нас цяпер гэта адна з самых надзённых і прыярытэтных задач — як мы навучымся разумець адзін аднаго ў электронным выглядзе, наколькі будуць спрошчаны мытныя працэдуры», — адзначыў расійскі чыноўнік.

Бельянінаў паведаміў, што на пасяджэнні ў Казані мытныя ведамствы краін СНД абмеркавалі 15 розных тэм, ні па адной з іх не ўзнікла рознагалоссяў.

У працы савета ўзялі ўдзел кіраўнікі мытных службаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны мытны кодэкс Беларусі, Казахстана і Расіі плануецца падпісаць 27 лістапада ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика