У Мінску адбудзецца рок‑канцэрт у падтрымку Беларускага дзіцячага хоспіса
15.10.2009 10:15
—
Новости Общества
|
У малой зале Палаца рэспублікі 17 кастрычніка адбудзецца канцэрт 11 беларускіх рок‑гуртоў у падтрымку грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс». Пра гэта паведаміў спецыяліст па прыцягненні сродкаў і рэсурсаў Беларускага дзіцячага хоспіса Максім Падбярозкін 14 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, акцыя прымеркавана да 15‑годдзя дабрачыннай арганізацыі. У канцэрце возьмуць удзел гурты «ДзеціДзяцей», «Новы Іерусалім», «Стары Ольса», «Нейра Дзюбель», «Харлі», Naka і інш. Усе музыканты выступяць жывым гукам. Выручаныя грошы пойдуць на дапамогу хворым дзецям — пацыентам Беларускага дзіцячага хоспіса. Беларускі дзіцячы хоспіс быў створаны ў кастрычніку 1994 года па ініцыятыве Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра. Мэта дзейнасці хоспіса — дапамога сем’ям, у якіх ёсць дзеці або падлеткі з невылечнымі або хранічнымі захворваннямі, што абмяжоўваюць тэрмін іх жыцця. Асноўная дапамога пацыентам аказваецца дома.Да сям’і хворага дзіцяці прымацоўваецца так званая «каманда апекі», якая складаецца з урача, медсястры, сацыяльнага работніка, валанцёраў. Пры неабходнасці сям’ю наведваюць псіхолаг, сядзелка і святар. Хоспіс таксама можа даць месца для часовага ўтрымання дзіцяці. Для анкалагічных хворых на базе хоспіса створаны міні‑стацыянар на чатыры сям’і, у якім магчыма кругласутачнае без абмежавання тэрмінаў знаходжання хворага дзіцяці з бацькамі. Хоспіс аказвае псіхалагічную дапамогу бацькам хворых дзяцей, прычым гэта праца працягваецца і пасля страты дзіцяці. Уся дапамога бязвыплатная. Штогод хоспіс падтрымлівае 120—130 сем’яў. У 2008 годзе дабрачынная арганізацыя аказала дапамогу 570 грамадзянам. Пад апекай хоспіса знаходзілася 126 сем’яў, у якіх выхоўвалася 128 хворых дзяцей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У малой зале Палаца рэспублікі 17 кастрычніка адбудзецца канцэрт 11 беларускіх рок‑гуртоў у падтрымку грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі...
|
|