Злачынства вiртуальнае — пакаранне рэальнае. 21.by

Злачынства вiртуальнае — пакаранне рэальнае

21.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дачыненнi да 34-гадовага жыхара Ваўкавыска ўзбуджана крымiнальная справа за камп'ютарны сабатаж, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У гэтага чалавека быў уласны iнтэрнэт-рэсурс, якi некаторы час з'яўляўся лiдарам сярод падобных у рэгiёне. Аднак затым сталi ўтварацца iншыя сайты, больш прыгожыя па афармленнi i лепшыя па змесце. Убачыўшы, што цiкавасць карыстальнiкаў да яго вiртуальнага тварэння паступова згасае, мужчына вырашыў узламаць рэсурсы сваiх канкурэнтаў, для чаго выкарыстаў шкодныя праграмы. З iх дапамогай ён атрымаў несанкцыянаваны доступ да закрытай iнфармацыi апанентаў i знiшчыў змест гэтых сайтаў.

Злачынства ў вiртуальнай сетцы для раней ужо судзiмага за аналагiчныя незаконныя дзеяннi хакера закончылася рэальным узбуджэннем крымiнальнай справы, яму пагражае пазбаўленне волi на тэрмiн да пяцi гадоў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выйшлi падлеткi на вулiцу ноччу

А 3-й гадзiне ночы на вулiцы Цэнтральнай у Пiнску на мiнака напалi пяцёра i гвалтам забралi мабiльнiк, 800 тысяч рублёў i дакументы з ключамi ад кватэры.

А праз дзве гадзiны быў абрабаваны на гэтай жа вулiцы яшчэ адзiн жыхар Пiнска.

Рабаўнiкоў удалася затрымаць. Імi былi: лiцэiст, два навучэнцы каледжа, вучань вячэрняй школы i 16-гадовы падлетак, якi не вучыцца i не працуе.

Гарэлка, кухонны нож i...

Вечарам 22-гадовая брастаўчанка, якая знаходзiцца ў водпуску па доглядзе дзiцяцi, пасля выпiўкi з беспрацоўным у сваёй кватэры па вул. Зубачова ўдарыла яго кухонным нажом у жывот.

А ў Ляхавiчах з кватэры супрацоўнiцы каледжа ў бальнiцу прывезлi беспрацоўнага, таксама з раненнем жывата. Аператыўнiкi высветлiлi, што ўдар кухонным нажом яму нанёс беспрацоўны з в. Тухавiчы, якi прыраўнаваў пацярпелага да гаспадынi кватэры.

Сымон Свiстуновiч.

Навошта пiла з невядомым?

Жыхарка Пiнска, далёка не юная, згадзiлася выпiць гарэлкi з незнаёмым чалавекам. А калi ён добра падпiў, то сiлай адабраў у жанчыны наяўныя грошы, нятанны тэлефон i нават выдзер з вушэй залатыя завушнiцы. Тады яна пайшла ў мiлiцыю i напiсала заяву.

Калi камера захоўвання ненадзейная...

Жыхарка Кобрына зайшла ў краму "Мерыдыян" па вулiцы Дзяржынскага, а сваю сумачку з рэчамi паставiла ў ячэйку камеры захоўвання.

Як гэта нярэдка бывае цяпер, у ячэйцы адсутнiчаў ключ. Пакуль яна выбiрала пакупкi, 29-гадовы зламыснiк выцягнуў сумку i збег, а там былi рэчы на немалую суму. Добра, што яго па гарачых слядах затрымалi. Так што не пакiдайце рэчы ў ячэйках камераў захоўвання, якiя не замыкаюцца. А калi крама не можа забяспечыць надзейнасць захавання рэчаў пакупнiка, то няхай мiрыцца з тым, што пакупнiк ходзiць па аддзелах з вялiкай торбай альбо валiзкай.

Сын абакраў мацi

У мiлiцыю звярнулася брастаўчанка, бо з кватэры прапалi тэлевiзар, DVD-прайгравальнiк, iншыя рэчы. Калi пачалi разбiрацца, то высветлiлася, што рэчы павыносiў 24-гадовы сын гаспадынi.

Яна СВЕТАВА.

Каму ў Беларусi жыць добра?

Грамадзянка В'етнама будзе дэпартаваная на сваю радзiму пасля таго, як супрацоўнiкi ўпраўлення па грамадзянстве i мiграцыi УУС Гомельскага аблвыканкама правялi рэйд на цэнтральным рынку Гомеля.

Як расказала намеснiк гэтага ўпраўлення Iрына Кобрусева, у жанчыны няма вiзы, якая дазваляе знаходзiцца на тэрыторыi нашай краiны. Акрамя таго, у райаддзел мiлiцыi для разбору былi дастаўлены i 3 грамадзянiны Азербайджана, якiя не маюць рэгiстрацыi, якая дазваляла б законнае знаходжанне ў Беларусi. Iм прапанавана аформiць неабходныя дакументы i заплацiць штраф. Сiтуацыя не адзiнкавая, адзначае Iрына Валер'еўна:

— Многiя замежныя госцi iмкнуцца легалiзавацца на нашай тэрыторыi любым спосабам, для чаго, напрыклад, заключаюць фiктыўныя шлюбы. Урэшце атрымлiваецца, што незаўважна з гасцей яны ператвараюцца ў гаспадароў. Нашы грамадзяне часам занадта талерантна ставяцца да прыезджых з усходнiх краiн, дапамагаюць iм, а потым урэшце працуюць на iх.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дачыненнi да 34-гадовага жыхара Ваўкавыска ўзбуджана крымiнальная справа за камп'ютарны сабатаж, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика