Іншамаркi: пакуль усё без змен. 21.by

Іншамаркi: пакуль усё без змен

06.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект Мытнага кодэксу Адзiнага мытнага Саюза Беларусi, Расii i Казахстана ўжо распрацаваны, i, як чакаецца, падпiсанне гэтага дакумента можа адбыцца 27 лiстапада ў Мiнску

Як адзначыў начальнiк упраўлення арганiзацыi мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Мiкалай Бурш, апошнiм часам для спрыяння знешняму гандлю быў прыняты шэраг рашэнняў. Адно з iх датычыцца добрасумленных удзельнiкаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Сёння гэты статус маюць больш як 500 прадпрыемстваў. Прычым iх прывiлеi павiнны павялiчыцца. У прыватнасцi, гаворка аб тым, што ў будучынi такiя суб'екты гаспадарання змогуць дастаўляць тавары не на пункт мытнага афармлення, а непасрэдна на сваю вытворчасць. У выпадку паступлення папярэдняй iнфармацыi аб таварах мытныя органы не будуць патрабаваць ад добрасумленных удзельнiкаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi дадатковых пацвярджальных дакументаў.

Не менш важны крок — пашырэнне электроннага дэкларавання. Лiтаральна апошнiм часам з'явiлася магчымасць праводзiць гэту працэдуру ў дачыненнi не толькi экспарту, але таксама — у дачыненнi да часовага вывазу i рээкспарту. Урэшце, актывiзацыi гандлю павiнен паспрыяць i Адзiны мытны Саюз Беларусi, Расii i Казахстана. Саюз мяркуецца ўтварыць з 1 студзеня наступнага года.

Начальнiк упраўлення тарыфнага рэгулявання i мытных плацяжоў ДМК Сяргей Полудзень заўважыў: пакуль усе новыя стаўкi i пошлiны будуць датычыцца юрыдычных асобаў. Што ж да правiлаў увозу тавараў i аўтамабiляў фiзiчнымi асобамi, то тут з 1 студзеня ўсё застанецца па-ранейшаму. Цяперашнiя нормы нацыянальнага заканадаўства будуць дзейнiчаць да прыняцця iншых рашэнняў.

заўважыў: пакуль усе новыя стаўкi i пошлiны будуць датычыцца юрыдычных асобаў. Што ж да правiлаў увозу тавараў i аўтамабiляў фiзiчнымi асобамi, то тут з 1 студзеня ўсё застанецца па-ранейшаму. Цяперашнiя нормы нацыянальнага заканадаўства будуць дзейнiчаць да прыняцця iншых рашэнняў.

У сваю чаргу распрацоўка дакумента, якi будзе рэгуляваць увоз тавараў i транспартных сродкаў фiзiчнымi асобамi ў рамках Адзiнага мытнага Саюза, запланавана на 2010 год. Пакуль правiлы ў Беларусi, Расii i Украiне тут сапраўды адрознiваюцца i iх "выраўноўванне" — справа трохбаковых беларуска-расiйска-казахстанскiх перамоваў. Разам з тым у ДМК заўважаюць: агульныя нормы могуць з'явiцца да лiпеня наступнага года. Не выключана, што з гэтага ж часу знiкнуць i пункты прыняцця паведамленняў на расiйскай мяжы. У перспектыве ўсе працэдуры па часовым увозе транспартных сродкаў будуць выконвацца на знешняй мяжы дзяржаў-удзельнiц Адзiнага мытнага Саюза.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект Мытнага кодэксу Адзiнага мытнага Саюза Беларусi, Расii i Казахстана ўжо распрацаваны, i, як чакаецца, падпiсанне гэтага дакумента можа адбыцца 27 лiстапада ў Мiнску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика