Лукашэнка: Мы прымаем 12 патрабаванняў Еўрасаюза. 21.by

Лукашэнка: Мы прымаем 12 патрабаванняў Еўрасаюза

10.11.2009 14:48 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кіраўнік дзяржавы не бачыць перашкодаў для рэалізацыі прапановаў Еўразвяза, але ў рамках Канстытуцыі і з улікам нацыянальных інтарэсаў.

«Давайце не будзем хаваць: еўрапейцы ад нас патрабуюць, і патрабаванняў гэтых хапае. Нядаўна, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ЕЗ я сказаў, што ў нас няма абсалютна ніякай алергіі і адпрэчвання што да тых прапаноў, якія ўносіць ЕЗ», — сказаў А.Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, «нам трэба няшмат часу, і гэтыя 12 ці 15 прапаноў ЭЗ можна спакойна прыняць, без шкоды для нашай краіны, нашай унутранай палітыкі».

Ён заявіў, што «ў ЕЗ, Расіі, ЗША нам намякаюць на тое, што нешта недзе трэба падкарэктаваць». «Мы не супраць, дзякуй, што падказваеце», — заявіў А.Лукашэнка.

Паводле А.Лукашэнкі, усё робіцца «дзеля сябе, дзеля народа, для ўнутранай палітыкі, каб не дэстабілізаваць становішча».

Апроч таго, усё павінна адпавядаць Канстытуцыі. Ён адзначыў, што няма неабходнасці праводзіць яшчэ адзін рэфэрэндум па зменах Канстытуцыі.

Лібэралізацыя выбарчага заканадаўства не павінна прывесьці да палітычных беспарадкаў і анархіі падчас маючых адбыцца выбарчых кампаній.

***

У траўні Аляксандр Лукашэнка пра прапановы Еўразвяза казаў зусім іначай.

«Гэтыя 12 крокаў тут нарадзіліся, гэта не вашыя 12 умоваў. Гэта тут напісалі і перадалі туды невялікага розуму людзі, якія раілі кіраўнікам Еўрасаюза выкарыстаць гэта ў адносінах да Беларусі», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв"ю Reuters.

«Гэта настолькі наіўныя і непрымальныя прапановы для нас, што проста смешна… Гэтыя прапановы тут фармавалі тыя людзі, якія не жадалі нармалізацыі стасункаў Беларусі і ЕС. Мы ведаем пра гэтыя прапановы — зламаць выбарчае заканадаўства, зламаць заканадаўства пра СМІ, усё зламаць, распусціць і гэтак далей», — сказаў кіраўнік краіны.

«Чаму вы не патрабуеце ад Расіі зламаць заканадаўства — яно ў іх яшчэ больш жорсткае? Чаму вы зыходзіце з дваістых стандартаў?» — задаваў пытанні Лукашэнка.

«Калі б мы мелі такія носьбіты, як Расія ці Казахстан, то і да нас бы па‑іншаму ставіліся. Ці можна так ставіцца да Расіі, калі яна табе пастаўляе энерганосьбіты?» — адказваў сам сабе кіраўнік Беларусі.

«Дваістыя стандарты — гэта ад разявацтва еўрапейскіх чыноўнікаў», — быў перакананы Лукашэнка. «Калі б яны думалі перад тым, як прымаць рашэнні, былі бы адказнымі, то яны б такіх рашэнняў не прымалі».

12 патрабаванняў Еўрасаюза да ўладаў Беларусі

Ещрасаюз патрабуе, каб:

1. Паважалі права народу Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам — іх права чуць усе меркаваньні й бачыць усіх кандыдатаў на выбары; права апазыцыйных кандыдатаў і групаў падтрымкі праводзіць кампаніі бязь ціску, судовага перасьледу або турэмнага зьняволеньня; незалежнае назіраньне за выбарамі, у тым ліку з боку беларускіх няўрадавых арганізацыяў; права на волевыяўленьне й права на справядлівы падлік галасоў.

2. Паважалі права народу Беларусі на незалежную інфармацыю, а таксама на свабоду слова, у прыватнасьці, каб улады давалі журналістам магчымасьць працаваць бязь ціску або судовага перасьледу, не закрывалі газэтаў і не заміналі іх распаўсюджваньню.

3. Паважалі правы грамадзкіх арганізацыяў як жыцьцёва важнай часткі здаровай дэмакратыі — не ўскладнялі іх законнага існаваньня, ня ціснулі на сябраў грамадзкіх арганізацыяў, не перасьледавалі іх і дазвалялі ім атрымоўваць міжнародную дапамогу.

4. Вызвалілі ўсіх палітычных зьняволеных — сябраў дэмакратычных апазыцыйных партыяў і звычайных грамадзянаў, арыштаваных падчас мірных дэманстрацый і сустрэчаў.

5. Належным чынам правялі незалежнае расьсьледаваньне або перагледзелі выпадкі са зьнікненьнем грамадзянаў.

6. Забясьпечылі права народу Беларусі на незалежную і непрадузятую судовую сыстэму, у якой над судзьдзямі не чыніўся б палітычны ціск, не праводзіліся адвольныя і неабгрунтаваныя крымінальныя перасьледы і не прымаліся палітычна матываваныя рашэньні — такія, як арышт грамадзянаў, якія мірна выказваюць свае погляды.

7. Спынілі адвольныя арышты, затрыманьні й прыніжальнае абыходжаньне зь людзьмі.

8. Паважалі правы грамадзянаў Беларусі, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

9. Паважалі працоўныя правы грамадзянаў Беларусі — у прыватнасьці, іх права на сяброўства ў прафсаюзах — і давалі прафсаюзам магчымасьць бараніць правы чалавека.

10. Паважалі правы грамадзянаў Беларусі на прадпрымальніцкую дзейнасьць без празьмернага ўмяшаньня ўладаў.

11. Сьледам за іншымі народамі Эўропы забаранілі пакараньне сьмерцю.

12. Выкарысталі падтрымку, якую прапаноўваюць Беларусі АБСЭ, ЭЗ і іншыя арганізацыі, каб дапамагчы ёй захоўваць правы чалавека.

Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы не бачыць перашкодаў для рэалізацыі прапановаў Еўразвяза, але ў рамках Канстытуцыі і з улікам нацыянальных інтарэсаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика