У Беларусі абвешчаны конкурс на пастаўку вакцыны супраць грыпу. 21.by

У Беларусі абвешчаны конкурс на пастаўку вакцыны супраць грыпу

17.11.2009 17:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла 17 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Паводле яе слоў, у ліку краін, якія разглядаюцца ў якасці патэнцыйных пастаўшчыкоў вакцыны, — Расія, Францыя і Германія. Наройчык не ўдакладніла, колькі доз вакцыны мяркуе закупіць Беларусь. Аднак, паводле яе інфармацыі, вакцыны павінна хапіць на групы рызыкі і на асоб, якія «іграюць важную ролю ў жыццезабеспячэнні краіны».

Мяркуецца, што вакцына паступіць у Беларусь у канцы лістапада — снежні.

Наройчык таксама адзначыла, што вакцына супраць сезоннага грыпу на 70% забяспечвае засцярогу супраць грыпу А (H1N1). Аднак вакцына супраць сезоннага грыпу, якая была закуплена за бюджэтныя грошы, ужо зрасходавана, паведаміла спецыяліст.

Яна не сказала, калі чакаецца другая хваля росту захворвання на грып і ВРВІ. Паводле яе слоў, першая хваля ў гэтым годзе наступіла нашмат раней чым звычайна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла 17 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика