У Беларусі распрацаваны праект закона аб трацейскіх судах. 21.by

У Беларусі распрацаваны праект закона аб трацейскіх судах

16.12.2009 13:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Віктар Рабцаў 16 снежня ў Мінску на міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі «Прававое абслугоўванне арганізацый: перспектывы развіцця і ўдасканалення».

Паводле яго слоў, праект закона скіраваны на выкараненне прабелаў прававога рэгулявання трацейскай судавытворчасці. Ім, у прыватнасці, прадугледжана, што рашэнне трацейскага суда можна будзе прад’явіць у дзяржаўны суд для прымусовага выканання.

Віктар Рабцаў адзначыў, што пытанні прымусовага выканання рашэнняў трацейскіх судоў даўно ўрэгуляваныя ў дзейсным гаспадарча‑працэсуальным заканадаўстве. Паводле яго слоў, пры існуючай прававой базе ёсць таксама і судовая практыка. Цяпер у гаспадарчых судах разглядаецца заява аб выдачы выканаўчага дакумента на прымусовае выкананне рашэнняў Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва‑прамысловай палаце. «Мяркую, што з выкананнем рашэнняў будучых трацейскіх судоў ніякіх праблем не ўзнікне», — сказаў намеснік старшыні ВГС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Віктар Рабцаў 16 снежня ў Мінску на міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика