Таварыства беларускай школы ў Гродне страціла офіс
17.12.2009 16:51
—
Новости Общества
|
Штомесячнай платы за арэнду 5 мільёнаў рублёў ТБШ не пацягнула. Знік легендарны асяродак беларушчыны. Кіраўніцтва мясцовага Таварыства беларускай школы больш не можа аплочваць арэнду памяшкання. Плошча офіса ТБШ — амаль 90 кв м. Штомесячная плата за арэнду разам з падаткам на дададзеную вартасць, камунальнымі выплатамі і паслугамі сувязі складае больш за 5 мільёнаў рублёў. Паводле словаў старшыні Таварыства беларускай школы Таццяны Канопкінай, грамадскае аб’яднанне не ў стане надалей выдаткоўваць такую вялізную суму толькі на ўтрыманне офіса. «Мы зменім пакой, але юрыдычны адрас захаваем, — расказала НН Таццяна Канопкіна. — Мы пастараемся, каб змена месца знаходжання адмоўна не паўплывала на нашу дзейнасць і будзем працягваць ладзіць культурніцкія вечарыны для гарадзенцаў». ТБШ арандавала офіс ва унітарнага прадпрыемства «Форт». Паводле Т. Канопкінай, усе спробы дамовіцца з уласнікам УП аб зніжэнні цэнаў станоўчых вынікаў не прынеслі. У дадзеным памяшканні гродзенскае аддзяленне ТБШ ладзіла культурна‑асветніцкія мерапрыемствы з 2003 года. «Імпрэза адбудзецца па адрасе Будзённага 48а—44 (памяшканне Таварыства беларускай школы). Уваход вольны» — так заканчваліся шматлікія абвесткі пра вечарыны і канцэрты, прэзентацыі і круглыя сталы з удзелам вядомых музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Аўтографы многіх з іх і цяпер упрыгожваюць сцены офіса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штомесячнай платы за арэнду 5 мільёнаў рублёў ТБШ не пацягнула.
|
|