Гомельшчыну замяло
30.12.2009
—
Новости Общества
|
158 населеных пунктаў у 16 раёнах вобласцi аказалiся адключанымi ад электраэнергii ў ноч з 28 на 29 снежня. Асноўнай прычынай перабояў з электразабеспячэннем сталi пашкоджаннi лiнiй электраперадач, якiя адбылiся ў вынiку налiпання вiльготнага снегу на правады. Сiтуацыю ўскладнiў моцны вецер. Аднаўленчыя работы пачалiся адразу пасля першых паведамленняў аб абрывах. Увесь дзень каля 30 брыгад займалiся лiквiдацыяй наступстваў снегападу — гэта больш за 200 супрацоўнiкаў i каля 60 адзiнак спецтэхнiкi. За ноч у Гомельскай вобласцi выпала 22 мiлiметры ападкаў. Такi моцны снегапад сiноптыкi лiчаць небяспечнай прыроднай з'явай. Вышыня снежнага покрыва ў Гомельскай вобласцi зараз вагаецца ад 12 да 24 сантыметраў, максiмальная — у Брагiне. Яшчэ адно максiмальнае значэнне адзначана ў Гомелi. Тут прырост вышынi снегу за суткi склаў 18 сантыметраў, што на 1 см больш за рэкорд, зарэгiстраваны ў абласным цэнтры за ўсю гiсторыю метэаназiранняў. З ранiцы i да абеду ў Брагiнскiм раёне не працавалi тэлефоны, у тым лiку экстранных службаў "101", "102", "103", "104", паведамляе прэс-сакратар Гомельскага абласнога упраўлення МНС Беларусi Руслан Габрылёў. Пасля 13 гадзiн сувязь аднавiлi. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Самай перспектыўнай прафесiяй дзесяцiгоддзя названы ўнiверсальны салдатАб гэтым гаворыцца на сайце расiйскай версii часопiса Forbes. Паводле даных выдання, войны будучынi ператворацца ў аперацыi "па прымушэннi да мiру" i "аднаўленнi канстытуцыйнага парадку", у якiх удзельнiчаюць прафесiйныя байцы. Другое месца ў рэйтынгу самых запатрабаваных прафесiй будучага дзесяцiгоддзя заняла GR-менэджары (спецыялiсты па сувязях з дзяржаўнымi структурамi). На трэцiм месцы апынулiся сядзелкi, паколькi насельнiцтва свету паступова старэе. У пяцёрку таксама ўвайшлi эксперты па альтэрнатыўнай энергетыцы i спецыялiсты па вядзеннi бiзнэсу ў Афрыцы. Следам iдзе журналiст-агрэгатар, за iм — спецыялiст па цяжказбываемых запасах нафты. Дзясятку замыкаюць спецыялiсты па геннай iнжынерыi раслiн, урбанiсты i спецыялiсты па абсорбцыi, нацыянальных i рэлiгiйных канфлiктах. Варта адзначыць, што прадказаць, якiя прафесii будуць запатрабаваныя на рынку, журналiсты спрабуюць рэгулярна. Так, газета "Труд" 28 снежня выпусцiла свой рэйтынг, прысвечаны сiтуацыi ў Расii. У iм гаворыцца, што запатрабаванымi будуць менэджары па продажы, лагiсты, спецыялiсты па клiнiчных даследаваннях, маркетолагi i нават звычайныя касiры. Купляй сваё — жывi лепш! Гандлёвы дом "Нёман" узнагароджвае лепшых школьнiкаўА разам з тым папулярызуе вырабы беларускай вытворчасцi, якiя займаюць больш за 80 працэнтаў у асартыменце тавараў Людзi да трыццацiгадовага ўзросту — гэта найбольш актыўныя пакупнiкi адзення, абутку, ды i iншых тавараў. Аднак цяперашнiя рэалii такiя, што пераважная больш падлеткаў i моладзi апранаецца на рынках, дзе, як правiла, прадстаўлены iмпартны тавар, у тым лiку i ўвезены па так званых шэрых схемах. I прычына ў шмат якiх выпадках не ў якасных перавагах iмпарту над беларускiмi вырабамi, а ў тым, што гэта модна ў моладзевым асяроддзi. А адсюль i пытанне да айчынных вытворцаў i гандлю: што робiце, каб было модна, прэстыжна купляць беларускае? Гродзенскi гандлёвы дом "Нёман" i аптова-рознiчная сетка "Мегамаг" сумесна з аддзелам адукацыi Ленiнскага раёна г. Гродна ажыццяўляюць праект "Маг — Школа". Па вынiках кожнай чвэрцi найлепшым вучням па ўсiх прадметах уручаецца падарункавы чэк на суму 50 тысяч электронных грошай, найлепшым па пэўным прадмеце — на 25 тысяч рублёў. Гэтыя электронныя грошы дазваляюць часткова аплацiць пакупку ў гандлёвым доме "Нёман" i аптова-рознiчнай сетцы "Мегамак". Такiм чынам, толькi сярод школ новага тыпу, гiмназiй па вынiках першай чвэрцi 2009-2010 навучальнага года ўзнагароджаны 110 вучняў. Для атрымання падарункавага чэка iм неабходна зарэгiстравацца ў даведачна-iнфармацыйнай сэрвiснай службе гандлёвага дома "Нёман" i атрымаць картку пастаяннага клiента аптова-рознiчнай сеткi "Мегамак". Надалей у iх, як i ва ўсiх пастаянных клiентаў, будзе магчымасць купляць тавары са знiжкай два працэнты i вышэй. Паводле iнфармацыi дырэктара ААТ "Гандлёвы дом "Нёман" Святланы Семянчук, супрацоўнiтва па папулярызацыi айчынных тавараў наладжана i са студэнцкай аўдыторыяй. Праводзяцца дэманстрацыi мадэляў беларускага адзення таксама з выдачай падарункавых чэкаў. Дарэчы, гандлёвы дом "Нёман" падрыхтаваў навагоднiя падарункi для сваiх пастаянных клiентаў. Кожны з iх з 1 па 31 снежня атрымлiвае падарункавы чэк на 25 тысяч рублёў. А той, хто атаварыўся на суму, большую за 1 мiльён рублёў, атрымлiвае падарункавы чэк на 100 тысяч рублёў на далейшыя пакупкi. Акрамя таго, праводзiцца конкурс дзiцячай творчасцi. Зробленую сваiмi рукамi навагоднюю паштоўку з вiншаваннем трэба пакiнуць у даведачна-iнфармацыйнай сэрвiснай службе. Вынiкi конкурсу будуць падведзены падчас святочнай iмпрэзы на пляцоўцы каля гандлёвага дома "Нёман". Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
158 населеных пунктаў у 16 раёнах вобласцi аказалiся адключанымi ад электраэнергii ў ноч з 28 на 29 снежня. Асноўнай прычынай перабояў з электразабеспячэннем сталi пашкоджаннi лiнiй электраперадач, якiя адбылiся ў вынiку налiпання вiльготнага снегу на правады. Сiтуацыю ўскладнiў моцны вецер. |
|