Наклеена ў Беларусі. 21.by

Наклеена ў Беларусі

11.01.2010 15:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лёгкім дотыкам рукі Інтэграл пераўтвараецца...

Этыкетка «Інтэграла» імгненна пераўтварае імпартныя маніторы ў айчынныя.

Імпартазамяшчальны скандал разгарэўся пасля таго, як супрацоўнікі адной з мінскіх фірм выявілі, што на купленых маніторах «Інтэграл» быў абаронны экран іншай кампаніі, тайваньскай Acer.

Калі ж з корпуса манітора адклеілі ўсе надпісы «INTEGRAL», сумневаў не засталося. Пад кожным фірмовым знакам мінскага завода стаяў надпіс «ACER»…

Супрацоўнікі «Інтэграла» не бачаць у сваіх дзеяннях нічога злачыннага. У інтэрв’ю парталу tut.by прадстаўнік завода растлумачыў: «Інтэграл» не выпускае складнікаў для манітораў, таму купляе іх там, дзе больш выгадна па цане і якасці. Такім самым чынам праца вядзецца з Philips і іншымі вытворцамі.

Наклейка за $55

Паколькі дзяржаўныя арганізацыі абавязаныя купляць тэхніку выключна беларускай вытворчасці, прадукцыя «Інтэграла» разыходзіцца на ўра. Праблема ў цане. «Псеўдаінтэгральны» манітор каштуе больш за 600 тысяч рублёў. А такі самы арыгінальны манітор Acer V193HQDb, без налепак «Інтэграла», можна набыць у беларускіх інтэрнэт‑крамах за 450 тысяч рублёў.

Такім чынам, мінскі завод ацэньвае наклейванне пары сваіх этыкетак і ўпакоўку ў фірмовую каробку ў 150 тысяч рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Этыкетка «Інтэграла» імгненна пераўтварае імпартныя маніторы ў айчынныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика