АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

12.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За калядны тыдзень у Беларусi значна павялiчылася вышыня снежнага покрыва. Сёння вышыня снегу складае ад 8 да 32 см. На захадзе Брэсцкай вобласцi вышыня снегу дасягнула 30 см, а на ўсходзе Магiлёўшчыны — 32 см. У Мiнску гэты паказчык складае 18 см.

Адразу тры гарады — нямецкi Эсэн, венгерскi Печ i турэцкi Стамбул будуць абвешчаныя ў 2010 годзе культурнымi сталiцамi Еўропы.

Грамадзянiн Украiны несанкцыянавана адчынiў шлагбаум непрацуючага пункта пропуску "Отчын" i незаконна ўехаў на тэрыторыю Беларусi. Брэсцкiя памежнiкi затрымалi "Фальксваген Транспарцёр" у 15 метрах ад Дзяржаўнай мяжы з Украiнай. У аўто парушальнiк перавозiў 200 бутэлек гарэлкi , 8 валiзаў з абуткам i трыкатажам. Распачатая крымiнальная справа.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У вiльнюскiя камiсарыяты з кожным днём паступае ўсё больш заяў з нагоды крадзяжу дарагiх палiтонаў i футраў у навагоднюю ноч з гардэробаў забаўляльных цэнтраў. Зараз зарэгiстравана ўжо больш за 80 заяў. Уладальнiкi скрадзеных палiто адзначалi сустрэчу Новага года ў двух прэстыжных забаўляльных цэнтрах лiтоўскай сталiцы. Пасля заканчэння ўрачыстасцi ў гардэробах пачалася неразбярыха, бо гардэробшчыкi не паспявалi абслугоўваць людзей, i госцi пачалi самi разбiраць адзенне. У вынiку тым, хто прыйшоў пазней, нi палiто, нi футраў не дасталася. Першапачатковыя меркаваннi пра тое, што людзi проста пераблыталi адзенне i вернуць чужое, не спраўдзiлiся: толькi адзiн мужчына паведамiў у палiцыю, што агледзеў на сабе чужое палiто. Зладзеi, як мяркуецца, выбралi лепшае. У палiцыi адзначаюць, што колькасць зваротаў павялiчваецца штодзень.

39-гадовы жыхар аўстрыйскай правiнцыi Штырыя выпадкова спалiў свой дом, спрабуючы знiшчыць мыш, што там пасялiлася. Чалавек выявiў у доме, дзе не так даўно скончыў рамонт, мышыную нару i сабраўся пазбавiцца ад грызуна. Для гэтага ён вырашыў запоўнiць праробленую мышшу адтулiну ў сцяне полiўрэтанавай мантажнай пенай, якая лёгка загараецца. Калi гаспадар пачаў распыляць пену з балончыка, рэчыва iмгненна загарэлася ад свечкi, што стаяла побач з норкай. Пажар тушылi 32 пажарныя. Па словах начальнiка пажарнай часцi, уладальнiку дома нанесеныя страты на суму каля 5 тыс. еўра. Сам ён не пацярпеў i спадзяецца, што мыш загiнула.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
39-гадовы жыхар аўстрыйскай правiнцыi Штырыя выпадкова спалiў свой дом, спрабуючы знiшчыць мыш, што там пасялiлася. Чалавек выявiў у доме, дзе не так даўно скончыў рамонт, мышыную нару i сабраўся пазбавiцца ад грызуна. Для гэтага ён вырашыў запоўнiць праробленую мышшу адтулiну ў сцяне полiўрэтанавай мантажнай пенай, якая лёгка загараецца. Калi гаспадар пачаў распыляць пену з балончыка, рэчыва iмгненна загарэлася ад свечкi, што стаяла побач з норкай. Пажар тушылi 32 пажарныя. Па словах начальнiка пажарнай часцi, уладальнiку дома нанесеныя страты на суму каля 5 тыс. еўра. Сам ён не пацярпеў i спадзяецца, што мыш загiнула.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика