Беларускімі гатэлямі цікавяцца расійскія інвестары. 21.by

Беларускімі гатэлямі цікавяцца расійскія інвестары

28.01.2010 14:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расійская кампанія Amaks Hotels&Resorts набыла кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» у аднайменным беларускім горадзе. Паведамляе сайт www.amaks-hotels.ru


Гатэль «Бабруйск»

Генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Златкін паведаміў, што яго цікавіць гатэльны рынак Беларусі. І ён мае намер набыць яшчэ некалькі аб’ектаў у нашай краіне. Ужо заключаны пагадненні аб удзеле ў прыватызацыі з адміністрацыямі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» Amaks Hotels&Resorts абышоўся ў 33 млн расійскіх рублёў. Акрамя гэтага кампанія павінна інвеставаць яшчэ 60 млн.

Пасля рэканструкцыі адзін корпус гатэля стане 3-зоркавым, а другі — 4-зоркавым.

Amaks Hotels&Resorts — гэта буйная кампанія, якая валодае сеткай гатэляў па ўсёй Расіі (Азоў, Белгарад, Казань, Тамбоў, Уладзімір, Уфа). Выхад на беларускі рынак стаў яе першым замежным грашовым укладаннем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійская кампанія Amaks Hotels&Resorts набыла кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» у аднайменным беларускім горадзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика