Маразы могуць дасягаць 30 градусаў, а ранняй вясны сёлета не будзе. 21.by

Маразы могуць дасягаць 30 градусаў, а ранняй вясны сёлета не будзе

03.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вышыня снежнага покрыва за апошнiя некалькi сутак павялiчылася паўсюдна на 10—15 см i, паводле звестак на ранiцу 2 лютага, яна склала ўжо 18—40 см, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Цяпер самае высокае снежнае покрыва — больш як 50 см — назiраецца на метэастанцыi Нарач. На гэтым тыднi часам у краiне будзе iсцi снег, аднак ужо не такi моцны. Тэмпература ўначы 6—14, пры працяглых праясненнях — да 18, удзень — 2—10 марозу. Блiжэй да выхадных у нашай краiне пачне гаспадарыць паўночны антыцыклон. Маразы зноў узмоцняцца. Ужо ў нядзелю тэмпература паветра будзе вагацца на працягу сутак у межах 7—14, а ўначы на паўночным усходзе — ажно да 15—22. Паводле папярэднiх прагнозаў беларускiх сiноптыкаў, сапраўды зiмовае марознае надвор'е захаваецца мiнiмум да сярэдзiны лютага. Часам будзе iсцi снег. Спецыялiсты не выключаюць, што ў асобныя ночы, пры працяглых праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да 20—27, а месцамi нават да 30 марозу. Тэмпература ўдзень — 5—13 нiжэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вышыня снежнага покрыва за апошнiя некалькi сутак павялiчылася паўсюдна на 10—15 см i, паводле звестак на ранiцу 2 лютага, яна склала ўжо 18—40 см, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика