Выратаваныя галасiстым прыборам. 21.by

Выратаваныя галасiстым прыборам

03.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна аўтаномны пажарны апавяшчальнiк выратаваў жыццi двум жанчынам. Як мяркуецца, прычынай пажару стала трэшчына ў комiне. Блiжэй да апоўначы жанчыны пачулi гук прыбора i паспелi выйсцi з дома, якi гарэў.

Як паведамiла прэс-сакратар Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Клебан, нядаўна з'явiлася распараджэнне Мiнаблвыканкама аб выдзяленнi 155 мiльёнаў рублёў з рэзервовага фонду на набыццё i ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў у дамах адзiнока пражываючых грамадзян, а таксама людзей пажылога ўзросту.

За мiнулы год у Мiнскай вобласцi ў домаўладаннях грамадзян было ўстаноўлена 45 321 такi прыбор. У 16 раёнах яны аб'яднаныя ў агульную сетку, якая дазваляе даведвацца пра пажар у суседняй кватэры. Дарэчы, з 2002 года на Мiншчыне зафiксаваныя 92 выпадкi спрацоўкi аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў на пажарах, дзякуючы чаму былi выратаваны больш за 100 жыццяў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна аўтаномны пажарны апавяшчальнiк выратаваў жыццi двум жанчынам. Як мяркуецца, прычынай пажару стала трэшчына ў комiне. Блiжэй да апоўначы жанчыны пачулi гук прыбора i паспелi выйсцi з дома, якi гарэў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика