Беларускі незалежніцкі блок прырастае рэгіёнамі. 21.by

Беларускі незалежніцкі блок прырастае рэгіёнамі

04.02.2010 09:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелі 3 лютага прадстаўнікі дэмакратычных сіл — незарэгістраваных партый і грамадзянскіх ініцыятыў — падпісалі пагадненне аб стварэнні абласной структуры Беларускага незалежніцкага блока.

Як паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства, каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Канстанцін Жукоўскі, пад пагадненнем аб стварэнні абласной структуры блока падпісаліся прадстаўнікі незарэгістраванай партыі «БХД», зарэгістраванага ў Чэхіі грамадскага аб’яднання «Малады фронт» і руху салідарнасці «Разам».

«Некаторыя суб’екты створанага ў кастрычніку 2009 года ў Мінску БНБ не прыйшлі на сустрэчу, праігнаравалі наша запрашэнне, да прыкладу, рух «За Свабоду». Але мы паважаем выбар гэтага руху і гатовы да дыялогу», — сказаў Жукоўскі.

Паводле яго слоў, перад структурай стаіць задача каардынацыі дзеянняў яе суб’ектаў падчас палітычных кампаній — прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў.

«Мы дамовіліся працаваць на мясцовых выбарах у фармаце «адна акруга — адзін кандыдат». Разлічваем, што і на будучых прэзідэнцкіх выбарах мы будзем падтрымліваць аднаго кандыдата», — падкрэсліў Жукоўскі. Задачамі для структуры блока на найбліжэйшы час ён назваў арганізацыю назірання на выбарах, стварэнне праваабарончага органа, каардынацыю дзеянняў і канструктыўны дыялог з іншымі апазіцыйнымі структурамі, у прыватнасці з гомельскай кааліцыяй дэмакратычных сіл. «З АДС мы будзем супрацоўнічаць, бо там шмат дастойных людзей, у перыяд выбараў мы будзем з кааліцыяй кансультавацца па розных пытаннях. Нам няма чаго дзяліць, нас і так няшмат», — пракаментаваў Жукоўскі.

Абласная структура падпісала рэзалюцыю, у якой яе суб’екты заявілі аб падтрымцы палітзняволеных, прызнанні гамяльчаніна Васіля Такарэнкі палітзняволеным, прыярытэце хрысціянскіх каштоўнасцей, выступілі за спыненне крымінальнага пераследу актывістаў апазіцыі, насільнага прызыву ў армію, за прыняцце закона аб альтэрнатыўнай службе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі створана яго абласная структура.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика