Чарговы суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам. 21.by

Чарговы суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам

10.02.2010 12:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чацвер, 11 лютага 2010 г., у судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца працяг разгляду справы прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Яго вінавацяць у незаконным прысабечванні 20 мільёнаў рублёў.

Былы незалежны кандыдат у дэпутаты раней быў абвінавачаны ў эканамічным злачынстве і асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. 15 снежня 2009 г. Мінскі гарадскі суд задаволіў касацыйную скаргу, пададзеную адвакатам Андрэя Бандарэнкі, і вынесены прысуд (7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці) быў адменены.

У чацвер справа будзе разглядацца новым складам суда, і падсудны, яго сваякі і адвакат спадзяюцца на справядлівае рашэнне.

Паседжанне суду адбудзецца ў у 10 гадзін раніцы па адрасе: г. Мінск, вул. Талбухіна, 9.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 11 лютага 2010 г., у судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца працяг разгляду справы прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Яго вінавацяць у незаконным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика