РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яны першымi ўвайшлi ў Афганiстан

Кожная гадавiна вываду савецкiх войскаў з Афганiстана для Вiцебска — важная падзея, бо менавiта адсюль першымi адправiлiся туды ваяваць салдаты i афiцэры з 317-й паветрана-дэсантнай дывiзii. У горадзе дзейнiчае ўнiкальны музей памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. Грамадская арганiзацыя "афганцаў" пастаянна арганiзоўвае мiжнародны фестываль салдацкай песнi. У горадзе не забываюць мацярок i ўдоў загiнулых: энтузiясты — ветэраны афганскай вайны — шэфствуюць над кожнай сям'ёй, дзе загiнуў салдат, афiцэр. Ля помнiка памяцi загiнулых на той вайне прайшоў мiтынг. Тыя, хто выжыў, успамiналi баявых сяброў. Музей быў адчынены для ўсiх ахвотных.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Зламыснiк захапiў аўтобус

Невядомы, якi быў узброены нажом, патрабаваў кiроўцу маршрутнага аўтобуса везцi яго ў невядомым кiрунку.

Як паведамiлi ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, пра гэтае здарэнне ў мiлiцыю паведамiла жыхарка Салiгорска, кандуктар аўтобуснага парка "Мiнаблаўтатранс", якая а палове дзясятай вечара на прыпынку гарадскога пасёлка Старобiн i сутыкнулася з нахабнiкам з халоднай зброяй. Апошнi, пагражаючы жанчыне ў маршрутным аўтобусе халоднай зброяй, спрабаваў прымусiць кiроўцу выканаць яго загад. Ужо праз тры хвiлiны пасля трывожнага паведамлення на месцы здарэння крымiнальнiка затрымалi супрацоўнiкi аддзела Дэпартамента аховы. Як выявiлася, зламыснiкам аказаўся 19-гадовы хлопец, якi раней ужо быў судзiмы за крадзяжы i махлярства. Злачынца, у дачыненнi да якога заведзена крымiнальная справа, змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.

Прычына ДТЗ — iнсульт

У Мiнску аўтамабiль "ГАЗ-2752" выехаў на сустрэчную паласу з-за таго, што вадзiцель не справiўся з кiраваннем — яму раптоўна стала дрэнна.

Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля паловы шостай вечара на вулiцы Рафiева, дзе згаданы аўтамабiль сутыкнуўся з "КIА". Кiроўца ГАЗэлi быў дастаўлены ў бальнiцу з дыягназам iнсульт. Паводле слоў пасажыра гэтага аўто, кiроўцу стала дрэнна за рулём, у яго адняўся левы бок тулава, стала цяжка казаць, i ён не справiўся з кiраваннем. На шчасце, хуткасць руху была мiнiмальнай, таму нiхто больш не пацярпеў.

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны першымi ўвайшлi ў Афганiстан Кожная гадавiна вываду савецкiх войскаў з Афганiстана для Вiцебска — важная падзея, бо менавiта адсюль першымi адправiлiся туды ваяваць салдаты i афiцэры з 317-й паветрана-дэсантнай дывiзii. У горадзе дзейнiчае ўнiкальны музей памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. Грамадская арганiзацыя "афганцаў" пастаянна арганiзоўвае мiжнародны фестываль салдацкай песнi. У горадзе не забываюць мацярок i ўдоў загiнулых: энтузiясты — ветэраны афганскай вайны — шэфствуюць над кожнай сям'ёй, дзе загiнуў салдат, афiцэр. Ля помнiка памяцi загiнулых на той вайне прайшоў мiтынг. Тыя, хто выжыў, успамiналi баявых сяброў. Музей быў адчынены для ўсiх ахвотных.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика