Вялiкi пост. 21.by

Вялiкi пост

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абуджэнне прыроды пасля працяглай зiмовай спячкi патрабавала адпаведнага абнаўлення чалавека. Ён iмкнуўся ачысцiць-асвятлiць сваю душу, падрыхтаваць арганiзм (дакладней — пераналадзiць яго) да пераходу на прынцыпова iншую ежу. Таму, вiдаць, зусiм невыпадкова, што якраз на гэты час выпадаў самы працяглы, самы складаны i жорстка рэгламентаваны сямiтыднёвы Вялiкi пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога на зямлi, селянiн не толькi не забiваў у гэты час нiякай жыўнасцi (нi свойскiх жывёл, нi дзiкiх звяроў або птушак), але i цалкам адмаўляўся ад прыгатавання малочных i мясных страў.

 Разам з тым, сэнс Вялiкага посту заключаўся не толькi ў абмежаваннях фiзiялагiчнага кшталту. Другiм яго важным i, магчыма, больш значным аспектам была малiтоўная праца чалавека над сваiм духам, што павiнна было ў рэшце рэшт паспрыяць духоўнаму перанараджэнню напярэдаднi выключнай падзеi ў жыццi ўсiх вернiкаў.

 Чалавек у лiтаральным сэнсе слова быццам трапляў у час першатварэння, у чароўныя прасторы Райскага саду, у якiм нельга было брыдкасловiць, злавацца, сварыцца, уступаць у сэксуальныя зносiны з жанчынай, што-небудзь красцi, лаяцца на суседа або на свойскую жывёлiну.

 Вялiкi пост — гэта пасiльная спроба кожнага з нас падставiць сваё плячо пад той крыж, якi некалi Хрыстос нёс на Галгофу. А ён, гэты крыж, надзвычай цяжкi, бо на iм, як на скрыжалях гiсторыi, пазначаны ўсе нашы грахi. Калi ж мы не зможам прайсцi шляхам Хрыста, не зможам хоць бы крыху асвятлiць сваю душу, фактычна мы не будзем мець поўнага права сустракаць светлы дзень Уваскрэшання Хрыстова.

 У такiм разе пост быў тым духоўным ачышчэннем-выпрабаваннем, без якога нельга было разлiчваць на багаты ўраджай i адпаведна на прыстойнае жыццё на працягу наступнага года. Пост ачышчаў душу ад энергетычнага пустазелля, каб яно потым не трапiла ў збажыну для сяўбы, каб не памножылася на гаспадарскай нiве.

 А тое, што памiж чысцiнёй палеткаў i чысцiнёй душы чалавека iснавала прамая сувязь, сведчылi абрады падрыхтоўкi i правядзення сяўбы. Перад тым, як кiнуць першыя зярняты на сагрэтую Сонцам зямлю, гаспадар мыўся ў лазнi, пераапранаўся ў чыстае адзенне, браў з сабой свянцоныя стравы i з першымi промнямi Бога Сонца iшоў на поле. Спачатку ён некалькi хвiлiн стаяў, падставiўшы далонi Сонцу, быццам факусiруючы ў iх энергiю свяцiла, затым браў жменю збожжа i размашыста рассыпаў зярняты сонечных промняў i жыццядайнага жыта. Мужчына-гаспадар апладняў матухну-зямлю, кiдаючы ў яе ўлонне семя-зерне. Быць новаму ўраджаю — быць новаму жыццю!

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абуджэнне прыроды пасля працяглай зiмовай спячкi патрабавала адпаведнага абнаўлення чалавека. Ён iмкнуўся ачысцiць-асвятлiць сваю душу, падрыхтаваць арганiзм (дакладней — пераналадзiць яго) да пераходу на прынцыпова iншую ежу. Таму, вiдаць, зусiм невыпадкова, што якраз на гэты час выпадаў самы працяглы, самы складаны i жорстка рэгламентаваны сямiтыднёвы Вялiкi пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога на зямлi, селянiн не толькi не забiваў у гэты час нiякай жыўнасцi (нi свойскiх жывёл, нi дзiкiх звяроў або птушак), але i цалкам адмаўляўся ад прыгатавання малочных i мясных страў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика