Кветнiкаў няма. І не будзе.... 21.by

Кветнiкаў няма. І не будзе...

02.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па дапамогу ў рэдакцыю звяртаюцца многiя. Не выключэнне i мы, жыхары дома № 81 (асаблiва пад'ездаў №№ 3 i 4) па сталiчнай вул. Рафiева.

Наша праблема ў тым, што пад вокнамi на адлегласцi метраў у дзесяць размешчана харчовая крама. Спачатку гэта была "Насцюша", цяпер — "Рублеўскi". Назва змянiлася, а парадкi да лепшага — не, бо ў краму, як i трэба таго чакаць, пастаянна падвозяцца нейкiя тавары. Машыны на разгрузку едуць пад нашымi вокнамi i разварочваюцца тут жа, на тратуары. Нам у вынiку нават на хвiлiну нельга пакiнуць дзяцей. Нельга i самiм спынiцца з машынай ля сваiх жа пад'ездаў, каб разгрузiць багажнiкi, прыехаўшы з вёскi, дачы або з пакупкамi з iншай крамы.

З гэтым мы змагалiся, як маглi: каб машыны не заязджалi на тратуар, саджалi, прынамсi, кветкi, але ўсе яны за тыдзень-другi гiнулi пад коламi.

Кiроўцаў можна зразумець — iншага месца для развароту ў iх няма. Але ж хто зразумее нас?

Тым больш што да лепшага з цягам часу нiчога не мяняецца i нават шанцаў на гэта няма, бо змянiлася назва ў крамы (i трэба разумець гаспадар?), змянiўся i рэжым яе працы. Адчыняцца яна стала ў 8.00. А ў 7.30 цi не ўсе выпiвохi з мiкрараёна "Малiнаўка" ўжо з'ехалiся, тусуюцца i чакаюць адкрыцця. Нам жа фортку адчынiць нельга, бо там "мат-перамат" i наогул вiдовiшча не для слабанервовых...

А яшчэ з лета мiнулага года прылеглая да "Рублеўскага" тэрыторыя стала "зарастаць" (вышэй за агароджу!) пустымi кардоннымi скрынямi, пластмасавай тарай. Глядзiш туды i думаеш — Божа баранi, адна запалка i тады...

Але i гэта яшчэ не ўсё.

У будынку магазiна "Рублеўскi" насупраць пад'езда № 3 адчынiлi так званую "культурна-забаўляльную ўстанову": там бар, там гульнявыя аўтаматы, рулетка "Багiра" i акно "Пары-матч" — з начным рэжымам працы. У вынiку пад вокнамi пастаянныя натоўпы вечна п'яных маладых людзей, якiя лаюцца матам, часам б'юцца, п'юць. Ну i натуральна, дзе п'юць, там i льюць, "адлiваюць" таксама. Ад чаго летам ну гэткi смурод — словамi не перадаць!

I гэта — цi не галоўнае — неонавыя агнi ўстановы свецяць прама ў вокны дома — клiчуць, зманьваюць нашу моладзь, нашых школьнiкаў. А куды — гуляць, спiвацца? Цi ж гэта можна? На наш погляд, падобным установам не павiнна быць месца ў жылых кварталах, пад самымi вокнамi.

Карацей, сiламi жыльцоў парадак нам не навесцi. Гэта не кветкi пасадзiць... Патрэбна дапамога.

Нiна Лушчык i iншыя жыхары дома № 81 па вул. Рафiева.

г. Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дапамогу ў рэдакцыю звяртаюцца многiя. Не выключэнне i мы, жыхары дома № 81 (асаблiва пад'ездаў №№ 3 i 4) па сталiчнай вул. Рафiева.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика