Міліцыя: Па выбуху 4 ліпеня падазраваных няма. 21.by

Міліцыя: Па выбуху 4 ліпеня падазраваных няма

02.03.2010 12:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На прэс‑канферэнцыі 2 сакавіка з нагоды Дня беларускай міліцыі першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі закрануў і пытанне расследавання выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 г. падчас святкавання Дня незалежнасці.

Алег Пякарскі зазначыў, што за перыяд, што прайшоў з часу выбуху, былі праведзеныя 900 допытаў, праведзена 600 ператрусаў, знойдзена 150 кг выбуховых прыстасоваў.

Пякарскі падкрэсліў, што ўсе асобы на распаўсюджаных міліцыяй фатаграфіях устаноўлены.

Міліцыя настойвае на тым, што выбух 4 ліпеня здзейснены з хуліганскіх матываў, але ні падазраваных, ні асобаў, датычных да выбуху, няма.

Нагадаем, што 4 ліпеня 2008 году (0:25) падчас святкавання Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Мінск — горад-герой» адбыўся выбух. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая металічнымі гайкамі і цвікамі. У выніку выбуху пацярпелі 54 чалавекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 2 сакавіка паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика