Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі. 21.by

Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі

05.03.2010 17:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі ў выпадку адмовы афіцыйнага Мінска ад дэмакратычных пераўтварэнняў. Гэтае рашэнне было прынятае па выніках візіту дэлегацыі Еўрапарламента ў Мінск.

Еўрадэпутаты патрабуюць, каб улады ў Мінску прызналі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, згадзіліся на дзейнасць арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека, ды вызвалілі ўсіх палітычных вязняў. Апрача таго, яны патрабуюць, каб афіцыйныя ўлады гарантавалі законны ход выбараў у мясцовыя ўлады.

Кіраўнік групы Еўрапарламента па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч лічыць, што любая дапамога, як эканамічная, так і фінансавая павінна быць узалежненая ад выканання Мінскам згаданых патрабаванняў.

— На канец, калі беларускіх уладаў не можна пераканаць аргументамі, магчыма, трэба будзе выкарыстаць канчатковы інструмент у выглядзе санкцый. Найбольш балючымі былі б эканамічныя абмежаванні, бо беларускі ўрад патрабуе грошай.

Беларусы зацікаўленыя ў новых крэдытах ці ў экспарце малочных прадуктаў. Яны таксама маюць свае інтарэсы на Захадзе, — заявіў Яцэк Пратасевіч.

Да гэтай пары еўрапейская супольнасць устрымлівалася з рашэннем наконт прымянення санкцый, паясняючы, што яны перш за ўсё закрануць грамадства, а не беларускія ўлады. Таму пакуль гаворка ідзе выключна пра магчымае ўвядзенне дыпламатычных санкцыяў, у прыватнасці, забароны на ўезд на тэрыторыю супольнасці прадстаўнікам рэжыму Лукашэнкі.

У сваю чаргу праект рапарту, які быў агучаны 4 сакавiка, павінен быць прыняты на будучым тыдні лідэрамі найбуйнейшых палітычных фракцый Еўрапарламента, а пазней стаць падставай для падрыхтоўкі рэзалюцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ў выпадку адмовы афіцыйнага Мінска ад дэмакратычных пераўтварэнняў. Гэтае рашэнне было прынятае па выніках візіту дэлегацыі Еўрапарламента ў Мінск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика