Прэзентацыйныя пакоі, дзе можна будзе выбраць матэрыял для аздаблення кватэры, з'явяцца ў кожным доме ЖБК, які будуеццаПрэзентацыйныя пакоі, дзе можна будзе выбраць матэрыял для аздаблення кватэры, з'явяцца ў кожным доме ЖБК, які будуецца
09.04.2010
—
Новости Общества
|
З другога паўгоддзя 2010 года ў кожным доме (або групе дамоў) ЖБК за 2—3 месяцы да пачатку аздабляльных работ будуць стварацца прэзентацыйныя пакоі з узорамі аздабляльных матэрыялаў. Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Вячаслаў Кушнер. Паводле яго слоў, такое рашэнне змяшчаецца ў плане мерапрыемстваў па выкананні пастановы Савета Міністраў Беларусі № 887 і звязана з неабходнасцю забяспечыць навасёлам магчымасць аздаблення кватэры на іх густ пасля ўстанаўлення практыкі ўкаранення ў эксплуатацыю дамоў ЖБК з поўным аздабленнем. У прэзентацыйных пакоях будучым жыльцам павінны быць паказаны ўзоры і каталогі, па якіх яны змогуць выбраць для кватэры дзверы, вокны, сантэхніку, кафлю на падлогу і абліцовачную, малюнак шкла і лінолеуму, афарбоўку і тып шпалераў. Усе матэрыялы айчыннай вытворчасці. Ніна ЯНОВІЧ, "Мінск—Навіны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З другога паўгоддзя 2010 года ў кожным доме (або групе дамоў) ЖБК за 2—3 месяцы да пачатку аздабляльных работ будуць стварацца прэзентацыйныя пакоі з узорамі аздабляльных матэрыялаў.
|
|