Вясельныя юбілеі. 21.by

Вясельныя юбілеі

30.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У карагодзе святкавання дня вяселля кожны новы год быў прамаркіраваны сваім імянным знакам. Аднак асаблівым статусам карысталіся тры вясельныя юбілеі — дваццаціпяцігоддзе — сярэбраны юбілей, пяцідзесяцігоддзе — залатое вяселле і сямідзесяціпяцігоддзе — каронны юбілей. Але ў славянскай і найперш у беларускай народнай культуры самым галоўным у жыцці сямейнай пары лічыўся залаты юбілей.

Як правіла, залатыя юбіляры перадавалі свае заручальныя пярсцёнкі якой-небудзь новастворанай пары (сваім унукам або праўнукам) як сімвал даўгавечнасці, згоды, узаемапаразумення. У сваю чаргу, маладая павінна была купіць новыя пярсцёнкі і падарыць іх бабулі і дзеду. Звычайна забаранялася ў адной і той жа сям'і спраўляць у адзін год два вяселлі, а вось у выпадку залатога юбілею было вельмі пажаданым прымеркаваць вяселле маладой пары да вяселля "патрыярхаў" свайго роду.

Вясельныя юбілеі

Дзень шлюбу — Сапраўднае, Зялёнае вяселле  

1 год — Паркалёвае (марлевае) вяселле

2 гады — Папяровае вяселле

3 гады — Скураное вяселле

5 год — Драўлянае вяселле

6 год — Цынкавае вяселле

7 год — Меднае вяселле

8 год — Бляшанае вяселле

10 год — Ружовае вяселле

15 год — Шкляное вяселле

20 год — Фарфоравае вяселле

25 год — Сярэбранае вяселле

30 год — Жамчужнае вяселле

35 год — Палатнянае (ільняное) вяселле

37 год — Алюмініевае вяселле

40 год — Рубінавае вяселле

50 год — Залатое вяселле

60 год — Дыяментавае вяселле

65 год — Жалезнае вяселле

67 год — Каменнае вяселле

70 год — Дабрадатнае вяселле

75 год — Кароннае вяселле

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У карагодзе святкавання дня вяселля кожны новы год быў прамаркіраваны сваім імянным знакам. Аднак асаблівым статусам карысталіся тры вясельныя юбілеі —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика