На Стаях. 21.by

На Стаях

08.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так называюцца тры бярозы над помнікам, прытуленыя адна да адной, схіленыя, нібы людзі ў журбе. Магчыма, дрэва таксама адчуваюць і смуткуюць. Можа, і ім перадаецца боль зямлі, які не залечваецца ніколі. Пра гэты боль нагадвае помнік з імёнамі і лічбамі. У Лельчыцкім раёне гэты куточак смутку і памяці — адзін з многіх, пакінутых вайною, але яго асабліва шануюць. Хто б тут ні ехаў, не ішоў, кожнага кранаюць гэтыя беластвольныя дрэвы.

Тут некалі знаходзіўся хутар Стаі. Улетку 1943-га на ім адбылася хатынская трагедыя, пра якую расказала жыхарка Мінска Надзея Еўлаш. Гэта помнік яе бабулі праскоўі Федаровіч і роднай сястры Таццяны Ціцюк, забітых і спаленых фашысцкімі нягоднікамі. Надзея Аляксандраўна са слоў сваёй маці ведае, як гэта было.

— Наша старана была партызанскай, і многія родныя і сваякі мелі сувязь з партызанамі. Калі стала вядома, што немцы акружаюць хутар, усе, хто быў у хаце і на гаспадарцы, кінуліся ратавацца ў бліжэйшы лес. У лесе, сустрэўшыся, угледзелі, што не хапае трохгадовай Тані — дзяўчынка спала, і яе літаральна забылі. За дачкой хацела кінуцца маці, але бабуля сказала: "Ты маладая, заставайся. А я пайду". Назад у лес жанчына больш не вярнулася, — прыгадвае Надзея Аляксандраўна Еўлаш.

Родныя з лесу бачылі, як гарэла хата, двор, пабудовы. Бачылі, як тры дні карнікі чакалі ўцекачоў, і толькі на сёмы дзень яны прыйшлі на папялішча. І знайшлі абгарэлыя астанкі. Пахавалі. Паставілі крыжы.

А гэтыя бярозы пасадзіў Танін тата, Аляксандр Ціцюк, калі вярнуўся ў 1947-м з вайны — ён служыў і ваяваў на Паўночным флоце.

— У 1948-м і 1960-м нарадзіліся малодшыя дзеці — Уладзімір і я, Надзея. Мяне хацелі спачатку назваць Таццянай — у гонар загінулай сястры, але па народным павер'і гэта нядобра.

Пасля школы Надзея паехала ў горад вучыцца, але кожны год па традыцыі на Радаўніцу прыязджала "На Стаі". Не так даўно паставілі новы помнік, але і крыжы таксама засталіся. Няма ўжо ні бацькі, ні маці, але разам з братам яна ўсё роўна наведвае месца, адкуль пачаўся іх радавод.

— Хоць я ніколі не бачыла бабулю Праскоўю і сястру Таню, я вельмі смуткую, калі думаю пра іх пакутніцкую смерць. Усё магло быць інакш, каб не вайна. Але, напэўна, гэткі лёс, каб на зямлі з'явіліся гэтыя схіленыя над помнікам бярозы.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Лельчыцкі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так называюцца тры бярозы над помнікам, прытуленыя адна да адной, схіленыя, нібы людзі ў журбе. Магчыма, дрэва таксама адчуваюць і смуткуюць. Можа, і ім перадаецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика