МЗС высвятляе, ці былі ў турыстычным аўтобусе, які разбіўся ў Анталіі, беларусы. 21.by

МЗС высвятляе, ці былі ў турыстычным аўтобусе, які разбіўся ў Анталіі, беларусы

25.05.2010 11:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, «прадстаўнікамі беларускага консульства праводзіцца зверка пашпартоў; беларусаў сярод загінулых і пацярпелых няма». «Спадзяемся, што іх не будзе і пры далейшай праверцы», — адзначыў Савіных.

16 расійскіх турыстаў загінулі і 25 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў выніку аварыі турыстычнага аўтобуса 25 мая ў Анталіі. Аварыя адбылася каля 5.30 раніцы мясцовага часу ў павеце Аксу, калі аўтобус з групай расійскіх турыстаў ехаў з курорта Аланья з аднадзённым турам у турыстычны цэнтр Памукале. Аўтобус, у якім ехалі турысты з РФ, упаў у раку. Паводле папярэдніх звестак паліцыі, кіроўца аўтобуса заснуў за рулём, і машына ўпала з 15‑метровай вышыні ў раку Аксу.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.Паводле яго слоў, «прадстаўнікамі беларускага консульства праводзіцца зверка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика