База звестак несапраўдных дакументаў пачала дзейнічаць у беларускіх пунктах пропуску
04.06.2010
—
Новости Общества
|
База звестак несапраўдных дакументаў з 1 чэрвеня пачала дзейнічаць у беларускіх пунктах пропуску. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, Дзяржпагранкамітэтам сумесна з зацікаўленымі ведамствамі завершана стварэнне такой базы і вызначаны парадак работы з ёй. У гэтым выпадку размова ідзе аб дакументах, што засведчваюць асобу і даюць права на перасячэнне мяжы, якія прызнаны несапраўднымі. Як правіла, гэта раней украдзеныя або згубленыя дакументы. Пры гэтым з 1 чэрвеня пагранічнікі ў пунктах пропуску атрымалі права забіраць несапраўдныя дакументы (пашпарты, пасведчанні на права жыхарства, пашпарт марака і інш.) і накіроўваць іх у адпаведныя органы для спісання. "Сістэма нацэлена на навядзенне парадку ў гэтай сферы, выключэнне ўмоў для розных махінацый з дакументамі. Бо некаторыя часам хітруюць, заяўляючы, што дакумент, нібыта, укралі, і атрымліваюць другі пашпарт", — адзначыў Аляксандр Цішчанка. Ён таксама растлумачыў, што пры спробе перасячэння мяжы з дакументам, у якога скончыўся тэрмін дзеяння, яго забіраць не будуць. У гэтым выпадку ўладальнік такога дакумента проста не зможа выехаць за мяжу. Аляксандр Цішчанка расказаў, што ўжо 1 чэрвеня пагранічнікам давялося на практыцы прымяніць новаўвядзенне. У пункце пропуску на граніцы з Украінай у жанчыны забралі прад'яўлены пашпарт, які яна раней згубіла, але потым знайшла і не здала ва ўстаноўленым парадку. Несапраўдныя дакументы выяўлялі і ў перыяд доследнай эксплуатацыі сістэмы (але тады пагранічнікі абмяжоўваліся толькі папярэджаннем). Быў выпадак, калі мужчына прад'явіў несапраўдны дакумент, а калі яму аб гэтым паведамілі, ён дастаў з кішэні другі пашпарт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
База звестак несапраўдных дакументаў з 1 чэрвеня пачала дзейнічаць у беларускіх пунктах пропуску. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага... |
|