Каралева-прыгажуня — будучы аграрый. 21.by

Каралева-прыгажуня — будучы аграрый

08.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тытулу прыгажосці "Міс Саюза незалежных дзяржаў-2010" была ўдастоена ў расійскім горадзе Арэнбург студэнтка Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Марыя Вялічка. Дарэчы, Беларусь упершыню брала ўдзел у конкурсе. І яе адзіная прадстаўніца, наша Маша, і перамагла.

Прыгажуня ўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці сярод студэнтак ВНУ садружнасці аграрнага профілю. На сцэне канцэртнай залы Арэнбургскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта за перамогу змагаліся дзесяць прадстаўніц розных ВНУ.

Канкурсантка з Беларусі, студэнтка другога курса, зачаравала членаў журы падчас дэфіле ў традыцыйных народных строях, была на вышыні падчас творчага конкурсу, "візітак" (пра сябе і ВНУ).

Віцебскай студэнтцы ўручылі карону, залатое калье, знакаміты арэнбургскі "брэнд" — пуховыя хусткі. А яе родная ВНУ атрымала права правесці чарговы конкурс прыгажунь — будучых аграрыяў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тытулу прыгажосці "Міс Саюза незалежных дзяржаў-2010" была ўдастоена ў расійскім горадзе Арэнбург студэнтка Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" Дзяржаўнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика