Ягады па новых закупачных цэнах. 21.by

Ягады па новых закупачных цэнах

17.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сумеснай пастановай Мінэканомікі, Мінлясгаса, Мінпрыроды і Мінздароўя ў краіне зацверджаныя новыя мінімальныя закупачныя цэны на дзікарослыя расліны, грыбы і ягады ўраджаю гэтага года.

Паводле звестак Мінэканомікі, у параўнанні з мінулым годам мінімальныя закупачныя цэны на свежыя грыбы будуць павялічаныя на 10,4 працэнта, ягады — на 5, лекавую раслінную сыравіну — на 8,1, тэхнічную раслінную сыравіну — на 3,2 працэнта. У прыватнасці, мінімальная цана лісічак складзе 3 тысячы рублёў за 1 кілаграм, белых грыбоў — 3500, падасінавікаў, падбярозавікаў — 1000, іншых грыбоў — 1000, чарніц — 2600, журавін — 1900, брусніц — 1800, сухіх лістоў брусніц, якія адпавядаюць характарыстыкам і нормам стандартаў — 9000 рублёў за кілаграм, ліст крапівы — 6200, васілька сіняга колеру — 33 тысячы, палыну горкага трава — 5000 рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумеснай пастановай Мінэканомікі, Мінлясгаса, Мінпрыроды і Мінздароўя ў краіне зацверджаныя новыя мінімальныя закупачныя цэны на дзікарослыя расліны, грыбы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика