ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

17.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводка ў Францыі: загінула 15 чалавек

Прынамсі 15 чалавек загінула і яшчэ больш за 10 прапала ў выніку моцнай паводкі ў дэпартаменце Вар.

Залітыя вуліцы, патокі вады змываюць аўтамабілі і дрэвы. Каля 1200 мясцовых жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы і правесці ноч на 16 чэрвеня ў прытулках. Многіх з іх прыйшлося эвакуяваць з дахаў дамоў на выратавальных верталётах.

Сорас: новая рэцэсія ў Еўропе непазбежная

Еўропе пагражае непазбежная рэцэсія ў наступным годзе і некалькі гадоў эканамічнай стагнацыі. Пра гэты заявіў інвестар-мільярдэр Джордж Сорас. Прычынай новай рэцэсіі Сорас называе палітычныя рашэнні, якія прывялі да раскручвання "сыходнай спіралі" у эканоміцы.

Па словах Сораса, адсутнасць механізму выхаду краін з еўразоны з'яўляецца "фатальнай слабасцю" валютнага саюза. Акрамя таго, ён абвінаваціў Германію ў навязванні сваіх крытэрыяў пры стварэнні 750-мільярднага фонду дапамогі краінам, якія апынуліся ў пазыковым крызісе. У прыватнасці, ён адзначыў бессэнсоўнасць такіх умоў як гандлёвы прафіцыт і высокая норма зберажэнняў. Пры гэтым сама Германія перажыве крызіс параўнальна лёгка, лічыць інвестар. Джордж Сорас таксама папярэдзіў пра небяспеку сацыяльных узрушэнняў у Еўропе, выкліканых незадаволенасцю паніжэннем узроўню жыцця, ростам беспрацоўя і інфляцыі. Акрамя таго, банкаўская сістэма кантынента апынулася пад пагрозай з-за таго, што крэдытныя ўстановы скупілі абавязацельствы больш слабых эканамічна краін еўразоны, некаторыя з якіх небяспечна наблізіліся да дэфолту.

Нямецкая эліта расчаравалася ў Меркель?

Амаль уся нямецкая эліта — 92 % прадстаўнікоў кіруючых кадраў у сферах эканомікі, палітыкі і кіравання — заявілі пра сваю незадаволенасць урадам кансерватараў і лібералаў на чале з Ангелай Меркель.

Больш за 75 % лічаць пры гэтым, што ўрад занадта слабы, каб вырашыць пастаўленыя задачы і пераадолець складанасці, якія ўзнікаюць пры гэтым. Унутрыўрадавыя спрэчкі і рознагалоссі паміж лібераламі і кансерватарамі негатыўна адбіліся на іміджы самой Ангелы Меркель: амаль палова (49 %) прадстаўнікоў нямецкіх вярхоў лічаць яе слабым канцлерам (пры тым, што яшчэ ў снежні 2009 года пра гэта заяўляла ўсяго 25 %. Нягледзячы на агульную незадаволенасць кааліцыйным урадам, 77 адсоткаў нямецкай эліты лічаць, што ён здолее пратрымацца да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў у 2013 годзе і што іншай альтэрнатывы, у прынцыпе, няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводка ў Францыі: загінула 15 чалавек Прынамсі 15 чалавек загінула і яшчэ больш за 10 прапала ў выніку моцнай паводкі ў дэпартаменце Вар. Залітыя вуліцы, патокі вады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика