СУТКІ. 21.by

СУТКІ

17.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СУТКІ — адрэзак часу ў 24 гадзіны. Прынята лічыць, што суткі падзяляюцца на чатыры роўныя па працягласці часткі: раніцу, дзень, вечар і ноч.

 Аднак неабходна адзначыць, што ў культуралагічным разуменні часу ўсе 24 гадзіны нашых сутак далёка не раўназначныя паміж сабой — хутчэй за ўсё, кожная з іх валодае сваёй аўрай, сваім энергаінфармацыйным патэнцыялам, рытуальна-магічым полем. Пра гэта зусім недвухсэнсоўна сведчаць і шматлікія замовы лекава-прафілактычнай накіраванасці. Многія з іх пачынаюцца не бытавой, а ў вышэйшай ступені сакраментальнай формулай-пачаткам: "Добрым часам, першым разам", "Лепшым часочкам, першым разочкам", "Першым разочкам, Гасподнім Божым часком", "Першым разам, Божым указам, лепшаю гадзінкаю, лепшаю часінкаю".

 Гэта ж ідэя прысутнічае ў якасці абавязковай умовы ва ўсёй вясельнай абраднасці: добра ведалі той час, калі адпраўляюць сватоў, калі рашчыняюць цеста для караваю, калі бласлаўляюць маладых, калі пачынаюць святочнае застолле, у рэшце рэшт, калі дзеляць каравай.

 Практычна любая значная падзея ў жыцці і дзейнасці нашых продкаў не пачыналася без слоў бласлаўлення і свяшчэннай формулы-пажадання: "Дай, Божа, у добры час". Неабходна распачынаць сяўбу збожжавых ці бульбы, жаць жыта, квасіць капусту, садзіць дрэва, засыпаць бульбу у склеп і г.д. — і кожны раз важнаму для жыцця дзеянню абавязкова папярэднічала формула-абярэг, формула-пажаданне. Заслугоўвае ўвагі тлумачэнне некаторых інфарматараў да лячэння хворага чалавека замоўленай вадой ці толькі замовамі: "На худы час трапіць — не дапаможа".

 Цяпер існуе некалькі варыянтаў поглядаў на пачатак сутак, іх структуру, кампаненты, якія іх складаюць. Фальклорныя творы і абрадавая практыка ўсходніх славян сведчаць пра тое, што пачатак сутак можа быць прымеркаваны і да поўначы, і да часу, памежнаму з досвіткам (світанкам). З іншага боку, абрады, звязаныя з зімовым і летнім сонцазваротам, пачынаюцца роўна апоўначы. З другога боку, у казачным эпасе шырока распаўсюджаны матыў, які можна ўмоўна назваць "да трэціх пеўняў". Часовая прастора дзеяння нячыстай сілы абмежавана поўначчу і ранішнім спевам пеўня, які прадказвае пачатак дня і тым самым адымае моц у рознай нечысці. "Трэці спеў пеўняў" (у фальклорных творах ёсць ускосныя сведчанні, што ў перыяд паміж вясновым і восеньскім раўнадзенствам яно адпавядае 3 гадзінам ночы) — гэта яшчэ не ўзыход сонца, але ўжо той момант у структуры сутак, які азначае абуджэнне чалавека і пачатак яго шматпланавай гаспадарчай дзейнасці.

 Зусім па-іншаму пачатак сутак прамаркіраваны ў хрысціянска-праваслаўнай традыцыі. Новыя суткі ў царкоўным набажэнстве пачынаюцца а 18-й гадзіне. Таму Дзень Анёла-ахоўніка трэба адзначаць, пачынаючы з 18 гадзін папярэдняга дня.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СУТКІ — адрэзак часу ў 24 гадзіны. Прынята лічыць, што суткі падзяляюцца на чатыры роўныя па працягласці часткі: раніцу, дзень, вечар і ноч.  Аднак неабходна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика