Што раскажа колер валасоў пра інтэлект?. 21.by

Што раскажа колер валасоў пра інтэлект?

17.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як жа шмат сёння нам колераў і адценняў прапаноўваюць касметычныя кампаніі. Ад выбару фарбаў для валасоў проста галава ідзе кругам. А што нам дала прырода?

Шатэнкі

Шатэнка ўяўляецца "ніякая", у параўнанні з брунеткай і бландзінкай. Але дарма казаць не варта. Бо, нягледзячы на тое, што шатэнкі менш прыкметныя, менавіта ў іх гарманічна спалучаюцца асноўныя рысы астатніх трох тыпаў: здольнасць да выжывання, самазахавання, працягу роду. А тое, што стэрэатыпы аб шатэнках адсутнічаюць, сведчыць толькі пра тое, што яны добра маскіруюцца. Шатэнак лічаць спакойнымі, адказнымі і надзейнымі, разумнымі і працавітымі. Але многія прадстаўніцы гэтай часткі жанчын часта нават не ўяўляюць сабе сапраўдную прыродную сілу свайго тыпу. Пра шатэнак кажуць, што не варта глядзець на іх як на шэрых мышак, бо яны кіруюць светам. Насамрэч, сярод палітыкаў-жанчын шатэнак не так ужо і мала.

Брунеткі

Брунеткі — прадстаўніцы старажытнага і магутнага тыпу. Яўрэйкі і цыганкі былі практычна адзінымі ўладальніцамі чорнай шавялюры ў Паўночнай Еўропе. Менавіта з гэтых народнасцяў і пайшло павер'е, што брунеткі валодаюць звышсілай. Мужчын так і цягне да загадкавасці брунетак, а вось жанчыны з зайздрасцю глядзяць ім услед. А ўсё пайшло з таго, што і цыганкам, і яўрэйкам давялося выжываць у прамым сэнсе гэтага слова. Яны з веку ў век адчувалі на сабе ганенні. Адгэтуль і бярэ свой пачатак хітрасць, розум і прабіўная сіла. Брунетак заўсёды лічылі вельмі разумнымі. Сёння прадстаўніц гэтага тыпу ахвотна прымаюць на кіруючыя пасты. Падсвядома працадаўцы лічаць брунетак больш напорыстымі і разумнымі.

Бландзінкі

Натуральных бландзінак насамрэч не так шмат, як лічаць многія. Індустрыя прыгажосці сваю справу ведае, таму часам бывае складана адрозніць натуральную бландзінку ад фарбаванай. Усяго 14 % жаночага насельніцтва Еўропы — гэта бландзінкі. Родапачынальніцамі натуральных бландзінак былі скандынаўкі. Толькі вось у тых была такая праблема, як працяг роду. Мужчыны сплывалі ў заваявальныя паходы, і чакаць іх даводзілася месяцамі, а то і гадамі. Затое заваёўнікі іншых народнасцяў карысталіся даступнасцю скандынавак. Прырода брала сваё, і калі б скандынаўкі не мелі кантактаў з іншымі мужчынамі, ужо даўно б вымерлі. Але з даўніх часоў у падсвядомасці, як мужчын, так і многіх жанчын, выпрацаваўся стэрэатып для носьбітак светлых валасоў: цудоўныя, але абмежаваныя і зусім недалёкія. Але гэты стэрэатып нічым істотным не падмацаваны. ІQ бландзінак прыкладна такі ж, як у прадстаўніц іншых тыпаў. Навукоўцы праводзілі шмат эксперыментаў на гэтую тэму. Але вось адзін усё ж цікаўны факт: калі перад тэсціраваннем групе бландзінак доўга расказваць пра тое, наколькі яны недалёкія, падмацоўваючы свой аповед анекдотамі пра іх, то агульны вынік будзе на парадак ніжэйшы, чым той, які група атрымала да гэтага аповеду. Тут, як кажуць, калі чалавеку ўвесь час гаварыць, што ён свіння — ён, у выніку, зарохкае.

Рыжыя

Падлічана, што ўсяго 2 % насельніцтва зямлі маюць рыжыя валасы. З агульнай масы рыжых прыкладна 10—12 % пражываюць у Шатландыі. А наогул, дзесьці 40 % рыжавалосых маюць кельцкія або, як сказалі б рымляне ў далёкім мінулым, гальскія карані. Адны вучоныя схільныя лічыць рыжы колер валасоў мутацыяй, іншыя кажуць аб уфалагічным фактары. Здаўна рыжых жанчын лічылі ведзьмамі, чараўніцамі, таму жаданне жыць і выхавала ў іх такія рысы, як хітрасць, каварства, энергічнасць і здольнасць хутка і адэкватна рэагаваць на складаныя сітуацыі. Адгэтуль і пайшоў стэрэатып, што рыжыя жанчыны "хітрыя і каварныя, разумныя і небяспечныя". Гэта прыцягвае мужчын, але некаторыя жанчыны асцерагаюцца сябраваць з рыжымі. У інтэлектуальных эксперыментах рыжавалосыя паказалі вынік, ніжэйшы за іншых, але нават гэты факт не перашкаджае ім быць паспяховымі, і не толькі ў кар'еры. Хоць і гэта, хутчэй, выключэнне з правілаў, чым само правіла. Пасля выхаду на экраны фільма "Красуня" з Джуліяй Робертс у галоўнай ролі, попыт на фарбы для валасоў рудых колераў узрос, а пасля і фільм "Пяты элемент" падштурхнуў маладзенькіх дзяўчат фарбаваць валасы ў яркія рыжыя, нават маркоўныя тоны.

Хто разумнейшы:<І> шатэнкі, брунеткі, бландзінкі або рыжыя? Адказ відавочны. Ваганні ІQ кожнага з названых тыпаў нязначныя, каб сапраўды сказаць, хто разумнейшы, а хто не. Усе мы досыць разумныя, і рабіць нейкія пэўныя высновы па колеры валасоў несправядліва. Ёсць шмат фактараў, якія ўплываюць на наш інтэлект. І самае галоўнае, якія б схільнасці да разумовай сілы мы не мелі, усё залежыць ад таго, наколькі мы хочам адпавядаць стэрэатыпам...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як жа шмат сёння нам колераў і адценняў прапаноўваюць касметычныя кампаніі. Ад выбару фарбаў для валасоў проста галава ідзе кругам. А што нам дала прырода?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика