Журналістак Марыну Коктыш і Наталлю Радзіну зноў выклікалі ў пракуратуру
01.07.2010 18:27
—
Новости Общества
|
Намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш сёння пабывала на допыце ў КДБ. Фармальна яе выклікалі ў якасці сведкі ў справе Святланы Байковай. Пра гэтую справу журналістка шмат пісала ў “Народнай волі”.
Следчы першага аддзела следчага ўпраўлення КДБ Павел Чарняўскі перад тым як пачаць размову адразу сказаў, што не мае ніякіх прэтэнзій да публікацыяў спадарыні Коктыш. У публікацыях усё было карэктна. Допыт доўжыўся цягам гадзіны. Заданыя пытанні Марына Коктыш лічыць несур’ёзнымі. Коктыш: “Пытанні, якія ён задаваў, тычыліся маіх адносінаў з адвакатам, які абараняе інтарэсы Святланы Байковай. Яны тычыліся асабіста мяне - маёй вучобы, маёй працы. На большасць такіх пытанняў я адмовілася адказваць, бо яны не маюць ніякага дачынення да справы Байковай”. Рэальную прычыну гэтага выкліку на допыт Марына Коктыш назваць не можа. Яна жартуе наконт таго, што ў яе ў КДБ, напэўна, з’явіліся прыхільнікі, і лепей бы яны дасылалі ёй кошыкі кветак, чым позвы на допыт. Зрэшты, на думку спадарыні Коктыш, у КДБ, магчыма, хочуць нейкім чынам дыскрэдытаваць адваката Байковай, бо яны з журналісткай асабіста знаёмыя. На допыт ў Мінскую гарадскую пракуратуру таксама была выкліканая адміністратар сайта Хартыя’97 Наталля Радзіна. Як паведамляе БелаПАН, яе дапытвалі па справе аб распаўсюдзе на сайце загадзя ілжывай інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш сёння пабывала на допыце ў КДБ. Фармальна яе выклікалі ў якасці сведкі ў справе Святланы Байковай. Пра...
|
|