АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

03.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелі ў Дзень Незалежнасці краіны пройдзе першы гарадскі конкурс крыкуноў. Вясёлае шоу будзе праходзіць падчас святочнай канцэртна-забаўляльнай праграмы "Беларусь — мая песня", у паўзах паміж канцэртнымі нумарамі. На сцэну будуць запрашаць крыкнуць гучнае "ўра!" ўсіх ахвотных. Пераможа той, у каго атрымаецца найбольш гучна і радасна. Як лічаць арганізатары, падстаў для звонкага вітання свайго горада, сваёй краіны, любімых людзей і сябе самога ў гэты дзень знойдзецца нямала.

Гродзенскія выратавальнікі знялі з адчыненага акна на 5 паверсе 3-гадовую дзяўчынку. Выратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў адным з дамоў па праспекце Кляцкова ў Гродне на падваконні адчыненага акна 5 паверха сядзіць дзіця. На месца адразу ж выехалі атрад МНС, нарад міліцыі і медработнікі. Аказалася, што малая сядзіць на падваконні, звесіўшы ногі ўніз. Дзіця знаходзілася ў кватэры адно, без догляду, за замкнутымі на ключ двайнымі дзвярыма. З-за вялікай колькасці прыпаркаваных машын немагчыма было ўстанавіць аўталесвіцу да патрэбнай сцяны. Давялося ратаваць дзяўчынку, падняўшы штурмавую лесвіцу на дах. Адзін з супрацоўнікаў МНС спусціўся такім чынам на балкон кватэры, прайшоў у пакой і зняў дзіця. Як высветлілася, маці дзяўчынкі на момант здарэння была ў касцёле, дзе, як ні кур'ёзна гэта гучыць, слухала казань пра належны догляд дзяцей, паведамляе БЕЛТА.

У Драгічынскім раёне ў аўтааварыі з удзелам каровы пацярпела 23-гадовая жыхарка Піншчыны. Маладая жанчына, кіруючы аўтамабілем VW Раssаt, паспрабавала пазбегнуць сутыкнення з каровамі (яны выйшлі з-пад электрапастуха і апынуліся на дарозе) і знізіла хуткасць руху. Але пазбегнуць аварыі не ўдалося, бо адна з кароў рэзка наблізілася да машыны. Машына апынулася ў кювеце, жанчына з траўмамі і пераломам дастаўленая ў мясцовую бальніцу. Яе спадарожніца не пацярпела.

Ад пякучага сонца ў Лунінецкім раёне згарэла сена. 1 ліпеня ў СВК "Новае Палессе" загарэўся сенасклад. У выніку згарэла 70 т сена і шыферная абшыўка сенасховішча. Страты склалі каля Br18 млн. Папярэдняя прычына пажару — самазагаранне. Праводзіцца праверка.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Брытанская тэатральная трупа Сhаngеlіng Thеаtrе Соmраnу правяла незвычайны эксперымент, паказаўшы сілу ўздзеяння тэатральнага мастацтва на надоі кароў. Адправіўшыся на адну з фермаў у графстве Кент, акторы сыгралі некалькі сцэн з п'есы "Віндзарскія свавольніцы" Шэкспіра. "Мы не хацелі засмучаць кароў і паказваць урыўкі з больш драматычных твораў класіка кшталту "Гамлета" ці "Макбета", — паведаміў адзін з артыстаў. У выніку натхнёныя каровы далі на 4% малака больш, чым у звычайныя, пазбаўленыя культурных акцый дні. Фермеры патлумачылі, што на надоі станоўча ўплывае ўсё, што супакойвае кароў, здымае з іх напружанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі ў Дзень Незалежнасці краіны пройдзе першы гарадскі конкурс крыкуноў. Вясёлае шоу будзе праходзіць падчас святочнай канцэртна-забаўляльнай праграмы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика