Абмен расійскай валюты — толькі па пашпарце?
09.07.2010 12:17
—
Новости Общества
|
Як паведаміў чытач сайта charter97.org Ігар, сёння раніцай ён паспрабаваў прадаць расійскую валюту ў адным з абменнікаў ў цэнтры Мінска. Калі ён працягнуў у акенца шэсць тысячных купюр, аператар пункта запатрабавала ў яго пашпарт. Па словах касіра, пару тыдняў таму беларускае МУС разаслала па банкам указанне — патрабаваць з грамадзян, якія мяняюць вялікія сумы расійскіх рублёў, пашпарт з фіксацыяй пашпартных дадзеных.Прычым, распараджэнне датычыць менавіта расійскай валюты. Ні на дзвярах ці ўваходзе ў абменны пункт, ні на акенцы ніякіх паведамленняў пры гэтым не вісіць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры спробе абмяняць ў абменным пункце 6 тысяч расійскіх рублёў на беларускія у чытача запатрабавалі пашпарт. |
|