Авіябазы Бяроза і Рось памянялі дыслакацыю на больш усходнюю. 21.by

Авіябазы Бяроза і Рось памянялі дыслакацыю на больш усходнюю

21.07.2010 12:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле звестак БелаПАН, у працэсе аптымізацыі баявога складу авіяцыі ВАС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, якая праводзіцца па рашэнні прэзідэнта, дзве авіябазы мяняюць сваю дыслакацыю.

20 ліпеня большасць МіГ-29927-й знішчальнай авіябазы (Бяроза, Брэсцкая вобласць) пераляцелі на аэрадром 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах, а большасць Су-24116-йбамбардзіровачна-разведвальнай авіябазы (Рось, Гродзенская вобласць) — на аэрадром 206-й штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе.

Перамяшчэнне на новыя аэрадромы базіравання ўсёй авіятэхнікі і ўсіх наземных службаў двух авіяцыйных злучэнняў павінна быць завершана да канца жніўня. Да гэтага часу ў Лідзе намечана таксама стварэнне цэнтра падрыхтоўкі лётнага складу. Аэрадромы ў Бярозе і Росі будуць закансерваваныя, і ў далейшым будуць падтрымлівацца аэрадромнымі службамі.

Як будуць называцца аб’яднаныя авіяцыйныя злучэнні ў Баранавічах і Лідзе, пакуль невядома.

Аптымізацыяй баявога складу авіяцыі ВПС і войскаў СПА ваенныя разлічваюць забяспечыць больш якасную падрыхтоўку асабовага складу, пашырыць магчымасці злучэнняў і воінскіх часцей віду Узброеных сіл, павысіць узровень тэхнічнай аснашчанасці.

Прыняццю прэзідэнтам рашэння аб аптымізацыі складу вайсковай авіяцыі папярэднічала праца навуковых устаноў, высновы якіх былі правераныя на практыцы падчас леташніх беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2009».

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак БелаПАН, у працэсе аптымізацыі баявога складу авіяцыі ВАС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, якая праводзіцца па рашэнні прэзідэнта, дзве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика