Цягнік з Мінска да Вільні будзе хадзіць за 2,5 гадзіны
29.07.2010 21:11
—
Новости Общества
|
Беларусь і Літва плануюць стварыць хуткасны чыгуначны маршрут Мінск — Вільня з прыцягненнем сродкаў Еўрасаюза. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня ў Мінску начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак. Папярэдняя дамоўленасць аб стварэнні такога маршруту бакамі была дасягнута ў маі. Сівак адзначыў, што на развіццё інфраструктуры беларускіх чыгунак выкарыстоўваюцца ўласныя сродкі, а ў Літве — сродкі ЕС. "У нашых літоўскіх калег ёсць вялікі вопыт стасункаў з ЕС, і мы на іх спадзяемся", — падкрэсліў Сівак. Паводле яго слоў, гэта будзе другі этап праекта, звязанага з мадэрнізацыяй інфраструктуры веткі Мінск — Вільня. Яго рэалізацыя дазволіць хадзіць цягнікам з хуткасцю 140 км/гадз.Акрамя таго, паводле слоў начальніка БЧ, беларуская дарога электрыфікавана да Маладзечна, а літоўская — яшчэ не электрыфікавана. На першым этапе, паведаміў Сівак, можна зменшыць час шляху з Мінска ў Вільню да 2,5 гадзіны за кошт скарачэння мытных і пагранічных працэдур і куплі сучаснага саставу. Паводле яго слоў, праводзіцца праца не толькі беларускай і літоўскай чыгункамі, але і іншымі зацікаўленымі ведамствамі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Літва плануюць стварыць хуткасны чыгуначны маршрут Мінск — Вільня з прыцягненнем сродкаў Еўрасаюза. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня...
|
|